Артыкулы: Лазовіцы

Лазовіцы (цяпер в. Лазовіца Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобласці, Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве, на р. Рэкта.

Упершыню згадваецца ў 1724 як уладанне палкоўніка Мсціслаўскага ваяв. Яна Кіркора, у якім правасл. храм Пакрава Прасвятой Багародзіцы быў пераведзены ў унію. У 1752 у Л. арганізавана Лазовіцкая місія езуітаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Л. былі невял. населеным пунктам, якое пасля ўваходу ў склад Расіі пераведзена ў ранг сельскіх паселішчаў. У 1783—84 у Л. 33 двары, 176 жыхароў. Планіровачную аснову Л. складала вуліца над берагам Рэкты, якая была забудавана жылымі дамамі толькі з аднаго боку, а агароды яе сядзіб спускаліся да ракі.

© Андрэй Мяцельскі, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.