Артыкулы: Лучыцкая воласць
Лучыцкая воласць (Алучыцкая воласць, Лучыцы, Алучыцы) — адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—17 cт.
Размяшчалася на тэр. сучасных Касцюковіцкага, Хоцімскага, усх. часткі Краснапольскага і паўд. часткі Клімавіцкага р-наў Магілёўскай вобл. Упершыню ў якасці самастойнай адм.-тэр. і гасп. адзінкі згадваецца ў прыходна-расходнай кнізе пісара гаспадарскага Храптовіча пад 1496: «Олучичане дани дали полстадесят коп грошей, а куниц 20 шерстью». Там жа ёсць дапаўненне, што Алучыцы разам з Прапойскам і Дрокавам выстаўлялі 100 чал. з сякерамі на рамонт памежных замкаў. Раней, відаць, Л.в. уваходзіла ў склад Мсціслаўскага княства. У 1529, калі знаходзілася ў трыманні ў Нічыпара Бабаедава, была далучана да Крычаўскай воласці як асобная адм.-гасп. адзінка. Адм. цэнтр і паходжанне назвы Л.в. дакладна невядомыя. Вёска Лучычы, якая згадваецца на тэр. воласці ў пач. 16 cт. і якая магла даць назву воласці, не захавалася. У 1-й трэці 16 cт. землі Л.в. былі аб’ектам пастаянных спрэчак паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. На тэр. воласці адначасова дзейнічала як адміністрацыя ВКЛ, так і спрабавала арганізаваць сваю дзейнасць маскоўская адміністрацыя. У той жа час крыніцы 1-й пал. 16 ст. захавалі шматлікія скаргі рус. ваявод пра напады жыхароў Л.в. на рус. землі. У 1533 паводле загаду вял. кн. Жыгімонта Старога крычаўскі дзяржаўца Васіль Чыж пачаў прыводзіць да прысягі жыхароў воласці і арыштаваў уступіўшую туды маскоўскую адміністрацыю. У
Літаратура:
Мяцельскі А.А.Лучыцкая воласць XV—XVIII стагоддзяў // Весці НАН Беларусі. Сер. гуман. навук. 2000. № 4;
Яго ж. Воласць Крычава ў ХІІ—ХVI стст.: тэрыторыя, адміністрацыйна-гаспадарчы падзел, паселішчы // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 2000. № 15;
Яго ж. Фарміраванне і тэрытарыяльнае развіццё Мсціслаўскага княства сярэдзіны ХІІ—пачатку XVI ст. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мн., 2001.
© Андрэй Мяцельскі, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне