Артыкулы: дагавор 1449

дагавор 1449 — пагадненне паміж вялікім князем літоўскім Казімірам і вялікім князем маскоўскім Васілём ІІ Цёмным. 

Заключаны 31 жн. ў разгар міжусобнай феад. вайны 1425—53 у Маскоўскім вял. княстве. Паводле Д. Казімір абяцаў не аказваць ніякай падтрымкі прэтэндэнту на маскоўскі прастол Дзмітрыю Шамяку і не ўмешвацца ў міжусобіцы Масквы, не прэтэндаваць на Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се … давати» Казіміру, а таксама не ўдзельнічаць у магчымых сутыкненнях Ноўгарада і Пскова з Інфлянцкім ордэнам нават на іх баку. Д. удакладніў мяжу ўладанняў ВКЛ і Маскоўскага вял. княства і фактычна спыніў тэр. экспансію ВКЛ на У. Адносным поспехам Казіміра была адмова Васіля ІІ ад некат. наўгародскіх валасцей, якія традыцыйна «цягнулі» да ВКЛ, і прызнанне за разанскім вял. князем Іванам Фёдаравічам права пераходу на службу да Казіміра. Вынікам Д. быў працяглы (да канца 15 ст.) перыяд мірнага развіцця ВКЛ. Ён зафіксаваў адмову ВКЛ ад прэтэнзій на аб’яднанне ўсіх усх.-слав. зямель, што абумовіла далучэнне да Маскоўскай дзяржавы Ноўгарада (1471) і Цверы (1485) і ўрэшце паражэнне ВКЛ у вайне Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492—94.

Літаратура:

Skopińska Z. Traktat 31 sierpnia 1449 roku w świetle polityki Litwy i Moskwy w latach 1440—1453 // Ateneum Wileńskie. 1928. Z. 15;

Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV—XVI вв. М.; Л., 1950;

Зимин А.А. Витязь на распутье. М., 1991.

© Алесь Белы, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.