Артыкулы: Любарт
Любарт (у праваслаўi Дзмiтрый; 1320?—1383) — валынскi (уладзiмiрскi i луцкi) князь.
Адзiн з малодшых сыноў вял. кн. Гедзiмiна, відаць, ад яго апошняй жонкi Еўны. У 1330-я г. ўдзельнiчаў у паходах войска ВКЛ на Мазовiю. Першым шлюбам, відаць, жанаты з дачкой уладзiмiра-валынскага кн. Андрэя Юр’евiча (Ганнай?), што дало Л. права прэтэндаваць на валынскiя i галiцкiя землi. Пасля смерцi апошняга гаспадара Галiцка-Валынскага княства Юрыя Баляслава II Трайдзенавiча (1340) з дапамогай бацькi Л. заняў Валынь. Прэтэндаваў на Галiччыну. У 1340—49 галiцкае баярства на чале з Дзмiтрыем Дзядзькам намiнальна прызнавала гаспадарамi то Л., то польскага караля Казiмiра III, то венгерскага Людвiка I, што выклiкала канфрантацыю памiж iмi. Л. падтрымлiваў прыязныя адносiны з кiеўскiм мiтрапалiтам Феагностам, у 1347 падтрымаў яго iнiцыятыву па скасаваннi Галiцкай мiтраполii, каб яна не паслужыла iнструментам пашырэння ўплыву Польшчы i Венгрыi на паўд.-зах. землi ВКЛ. У 1349—51 Казiмiр i Людвiк вялi войны з Л. за Галiччыну i Валынь. У жн.
Лiтаратура:
Филевич И.П. Борьба Польши и Литвы-Руси за Галицко-Владимирское наследие. СПб., 1890;
Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895;
Довнар-Запольский М.В. Из истории литовско-польской борьбы за Волынь // Университетские известия. Киев, 1896. № 8;
Paszkiewicz H. Polityka ruska Kazimierza Wielkiego. Warszawa, 1925;
Насевiч В. Пачаткi Вялiкага княства Лiтоўскага: Падзеi i асобы. Мн., 1993.
© Алесь Белы, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне