Артыкулы: Ляцкiя

Ляцкiя — шляхецкi род уласнага герба «Цмок».

Найбольш вядомыя:

Iван Васiлевiч (1480?—пасля 1542). Паходзiў ад маскоўскага баярына Андрэя Кабылы. Яго бацька Васiль Захаравiч Л.(Захар’iн), брат Юрыя Захаравiча — родапачынальнiка дынастыi Раманавых, валодаў Ляцкiм пагостам у Шалонскай пяцiне (адсюль прозвiшча). У 1516 удзельнiчаў у аблозе Вiцебска, у кастр. 1517 разам з Ф.В.Целяпнёвым-Абаленскiм разбiў войска К.Астрожскага пад Апочкай, у 1522 кiраваў адбiццём ад Каломны крымскiх татараў. У 1526 узведзены ў чын акольнiчага, у канцы 1526 пасол у ВКЛ, дамогся заключэння 28.2.1527 6-гадовага перамiр’я. Пасля смерцi Васiля III, мабыць, удзельнiк групоўкi М.Глiнскага, якая выступала за зблiжэнне з ВКЛ i пашырэнне правоў рас. баярства на ўзор ВКЛ. Трапiў у апалу да рэгентшы А.Глiнскай i яе фаварыта I.Ф.Целяпнёва-Абаленскага. З пачаткам вайны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1534—37 перабег на бок ВКЛ разам з сынам (Рыгорам?) i каломенскiм ваяводам С.Ф.Бельскiм (жн. 1534). Некаторы час быў у зняволеннi, пасля служыў пры велiкакняжацкiм двары ў Вiльнi, атрымаў ад Жыгiмонта I Старога маёнткi Высокi Двор у Троцкiм пав. i Жалудок у Лiдскiм пав. Каля 1537 з iнiцыятывы гданьскага сенатара I.Копе пачаў сумесную працу з гравёрам i картографам А.Вiдам па стварэннi карты Маскоўскай дзяржавы (гл. Вiда—Ляцкага карта).

Тэадор (?—вер. 1611), унук (?) Iвана Васiлевiча. Ротмiстр войска ВКЛ, пiсар польны ў 1601—11. У маладосцi вандраваў па Францыi, Германii, Iталii, Мальце, Нiдэрландах. Адзiн з першых алхiмiкаў ВКЛ (у 1589 у Рыме спрабаваў ператварыць медзь у серабро). Удзельнiк вайны Рэчы Пасалiтай са Швецыяй 1600—29, Кiрхгольмскай бiтвы 1605.

Ян Альфонс (?—1646), сын Тэадора. Кашталян менскi ў 1630—34, жамойцкi ў 1634—43, стараста генеральны жамойцкi з 1643. Вучыўся ў Падуанскiм ун-це, удзельнiчаў у войнах са Швецыяй, Турцыяй, Расiяй.

Тэадор Аляксандр (?—1683), сын Яна Альфонса. Падстолi ВКЛ з 1654.

Лiтаратура:

Зимин А.А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV—первой трети XVI в. М., 1988;

Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988.

© Алесь Белы, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.