Артыкулы: Лапацінскія
Лапацінскія — шляхецкi род герба «Любiч».
Паводле родавага падання, паходзяць з маёнтка Лапацiна Цеханоўскай зямлi (Мазовiя). У 15 ст. Багдан з Лапацiна атрымаў ад князёў Мсцiслаўскiх зямельныя ўладаннi пад г. Мсцiслаў, дзе яго сын Юзаф заснаваў маёнтак Лапацiна.
Найбольш вядомыя:
Ян Дамінік (9.5.1708, мяст. Лапаціна Мсціслаўскага ваяв.—11.1.1778), сын Лявона. Вучыўся ў семінарыі місіянераў у Варшаве. Пробашч у Крожах, віленскі канонік з 1732 і схаластык з 1753, вял. духоўны сакратар ВКЛ у 1755—62, біскуп жамойцкі з 1762. Быў прыхільнікам Сапегаў і разам з імі ў час вайны за польскую спадчыну знаходзіўся ў 1733 пры каралю Станіславе Ляшчынскім у Караляўцы, быў каралеўскім капеланам. У 1740 разам з братам Ігнатам у свіце віленскага каад’ютара Ю.С.Сапегі ў падарожжы па Еўропе. Пасля капелан саюзніка Сапегаў троцкага, потым віленскага кашталяна М.Масальскага, выхавацель яго сына Ігната. Заставаўся кліентам Сапегаў,зблізіўся з іх саюзнікамі Чартарыйскімі. Пасля разрыву М.А.Сапегі з Чартарыйскімі ўстанавіў кантакты з вял. гетманам ВКЛ М.К.Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ю.Мнішака і яго саюзнікаў Радзівілаў. У перыяд ахаладжэння паміж Мнішакам і Радзівілам быў фактычным кіраўніком каралеўскай партыі ў ВКЛ. У 1764 удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх планаў рэформ. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфедэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 перад пагрозай арышту рас. войскамі выехаў у Прусію, пасля вярнуўся. Меў мастацкую галерэю. Аўтар рэліг. твораў. Пераклаў кнігі Лангле дзю Трэснуа «Збор кароткай касцельнай гісторыі» і Верто д’Абера «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753).
Мікалай Тадэвуш(20.5.1715, мяст. Лапаціна Мсціслаўскага ваяв.—4.1.1778), сын Лявона. Мсціслаўскі крайчы з 1739, падчашы з 1742, войскі з 1744, інстыгатар ВКЛ у 1750—61, мсціслаўскі стараста ў 1757—67, вял. пісар ВКЛ у 1764—77, ваявода берасцейскі з 1777. Шмат разоў быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ і паслом на соймы. З маладых гадоў з'яўляўся кліентам Сапегаў, спачатку ў свіце маршалка ВКЛ А.П.Сапегі, а потым яго сына віленскага каад’ютара Ю.С.Сапегі. З апошнім знаходзіўся ў 1730-х г. пры каралю Станіславе Ляшчынскім у Гданьску і Караляўцы. У час змагання паміж Сапегамі і Радзівіламі як актыўны сапежынскі прыхільнік атрымаў у 1740 пасаду пісара Трыбунала ВКЛ. Дапамагаў Сапегам як трыбунальскі суддзя і ў Трыбунале ВКЛ 1743. Арганізаваў абранне ў 1753 на элекцыйным сойміку полацкім ваяводам А.Сапегі. Быў адданым прыхільнікам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1776 стаў маршалкам Трыбунала ВКЛ. Сабраў значную б-ку ў Чурылавічах у Полацкім ваяв., якія перайменаваў у гонар бацькі ў Лявонпаль.
Ігнат Блажэй Станіслаў (2.2.1722, мяст. Лапаціна Мсціслаўскага ваяв.—16.12.1776), сын Лявона. Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Мсціславе. Працягваў навучанне ў Караляўцы і ў піяраў у Вільні і Варшаве. Мсціслаўскі земскі сурагатар у 1746—59, браслаўскі гродскі суддзя з 1753, скарбовы пісар ВКЛ з 1761, браслаўскі падстараста з
Літаратура:
Dyariusz życia Ignacego Łopacińskiego // Biblioteka Warszawska. 1855. T. 3;
Sapiehowie: Materiały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 3. Petersburg, 1894;
Konopczyński W. Polska w dobie wojny siedmioletniej. T. 1—2. Warszawa; Kraków, 1909—11;
Zielińska Z. Walka «Familii» o reformіe Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983;
Matuszewicz M. Diariusz życia mego. T. 1—2. Warszawa, 1986;
Dom Sapieżyński. Warszawa, 1995;
Czeppe M. Kamaryla pana z Dukli: Kształtowanie się obozu politycznego Jerzego Augusta Mniszcha, 1750—1763. Warszawa, 1998;
Мацук А. Шляхта ВКЛ у дзяржаўных структурах Мсціслаўскага ваяводства з 1721 па 1764 гг. // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць. Магілёў, 2002. Т. 2.
© Андрэй Мацук, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне