Артыкулы: Рудаміна Антоні Людвік

Рудаміна Антоні Людвік (?—1756) — дзяржаўны дзеяч. Браслаўскі падкаморы з 1724. Пасол на соймы 1720, 1724, 1726, 1729, 1732, 1733 (канвакацыйны), 1735, 1736, 1738, 1740, 1744, 1746.

З роду Рудамінаў, сын Яна Казіміра Рудаміны і Сафіі з Суфчынскіх. У канцы 1720-х г. у антыкаралеўскай апазіцыі. Удзельнічаў у зрыве соймаў 1729 і 1732. Пасля смерці Аўгуста ІІ падтрымаў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага на трон Рэчы Паспалітай. У чэрв. 1733 выехаў як пасол у Расію, дзе праводзіў перагаворы ў інтарэсах Ляшчынскага. Рас. ўрад непрыхільна ставіўся да Р. і спецыяльна зацягнуў свой адказ на яго інструкцыю да канца жн. 1733. У 1735 Р. прызнаў Аўгуста ІІІ каралём. У 1737—38 узначальваў камісію па павелічэнні войска ВКЛ. Да канца жыцця дзейнічаў у інтарэсах Радзівілаў у Браслаўскім пав. У 1740 быў адным з радзівілаўскіх кандыдатаў на пасаду маршалка Трыбунала ВКЛ, але не рабіў высілкаў быць абраным дэпутатам, бо вырашыў стаць паслом на сойм. З 1738 намагаўся атрымаць які-небудзь дыгнітарскі ўрад ВКЛ, у 1750 — пасаду павятовага маршалка.

Літаратура:

Герье В. Борьба за польский престол в 1733 году. М., 1862.

Skibiński M. Europa a Polska w dobie wojny o suksecje austriacką. Т. 1—2. Kraków, 1912.

Zielińska Z. Walka «Familii» o reformę Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.

Palkij H. Praca komisji aukcji wojska w latach 1736—1738 // Kwartalnik Historyczny. 1999. Z. 1.

Яго ж. Sejmy 1736 i 1738 roku: U początków nowej sytuacji politycznej w Rzeczypospolitej. Kraków, 2000.

© Андрэй Мацук, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.