Артыкулы: Любіч Пётр Фамініч

Любіч Пётр (Петраш, Пятрашка, Перфірай) Фамініч (Хамініч) (?—пасля 1499) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісар.

Імёны: «Петрашко а инако Перфирей»[1].

Быў уладкаваны ў вялікакняскую канцылярыю, пэўна, дзякуючы захадам свайго дзядзькі — Любіча Ваські. Як пісар П.Любіч упамінаецца з 1469 і да 1495[2], пасля адмовіўся ад пасады, без тытулу ўпамінаецца ў 1499.

Маёнткі: Тарасава ў Менскім павеце, Грыцэвічы на р. Лань у Клецкім павеце, Прылукі на р. Пціч у Менскім павеце, землі паміж р. Цна і Вяча ў Менскім павеце, зямля на р. Жацераў у Свержанскім павеце, землі на р. Лошыца ў Менскім павеце і інш.[3]

Браты — Мішка, Іван[4].

Жонкі: 1-я — Марыя (развёўся з ёю, яна выйшла замуж за Рыгора Кашуркіна Наўгародца, яна — бабка Ів.Рыг.Служкі[5]), 2-я — N. Нашчадкі Пятра Любіча валодалі Грыцэвічамі ў 16 ст., у 1567 з маёнтка «Грицовичъ» удава Сцяпана Петрашкевіча і Марка Петрашкевіч ставілі ў войска ВКЛ 3 коннікаў[6].

Крыніцы:

AS. T. 1. Lwów, 1887. № XCIV—XCV. S. 90—91.

LM. 3. P. 75—76.

РИБ. 1910. 27. 136.

ОДБ МАМЮ. 1915. 21. 83.

АЛМ. 1896. 59.

Падрабязнасці:

Ясінскі Антон. Пісар Вялікага князя Казіміра Васіль Паўлавіч Любіч, як прадстаўнік буйнага земляўладаньня XV сталецьця. (Нарыс да гісторыі буйнае земляўласнасьці на Беларусі) // Працы клясы гісторыі. Том ІІІ. Менск, 1929. (Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 8). С. 65—80. (прадрукавана: Ясінскі Антон. Пісар Вялікага князя Казіміра Васіль Паўлавіч Любіч як прадстаўнік буйнага земляўладаньня XV сталецьця. Нарыс да гісторыі буйнае земляўласнасьці на Беларусі // Arche = Пачатак. 2009. № 7. С. 1068—1084).

Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Luliewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. S. 121.

Груша А.І. Ваколіцы Менска і іх уладальнікі ў 30-х гадах ХV—пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска). Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск: Беларуская навука, 2012.

Мікульскі Ю.М. Найдаўнейшыя менскія граматы з архіва былога Увазнясенскага манастыра (1478—1502 гг.) // Беларуская даўніна. Выпуск 1. Мінск, 2014. С. 132—143.

© Валерый Пазднякоў, 2016


[1] Акты Литовской Метрики. Том первый. Выпуск второй. 1499—1507 гг. Собраны … Ф.И.Леонтовичем. Варшава, 1897. С. 23.

[2] Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Luliewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. S. 121.

[3] AS. T. 1. Lwów, 1887. № XCIV—XCV. S. 90—91; Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 3. Арк. 79 адв.—80.

[4] Arch. Ks. Sang. 1. S. 90.

[5] Акты Литовской Метрики. Том первый. Выпуск второй. 1499—1507 гг. / Собраны … Ф.И.Леонтовичем. Варшава, 1897. С. 24; Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 31. Арк. 192.

[6] РИБ. 1915. 33. С. 815. 

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.