Артыкулы: Любіч Васька
Любіч Васька (Васілец) (1420-я гг.—не пазней 1490) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, дзяк, пісар.
Яго бацька меў маёнтак «землица Иванесовская» пад Менскам ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча[1].
У літаратуры Васька Любіч памылкова атаясамліваецца з велікакняскім пісарам Васькам Паўлавічам (1448) — бацькам пісара Васіля Васілевіча Мікольскага.
Упершыню «Василец Менянин Любич» згадваецца ў дакументах пад 12 індыктам (верасень 1448—жнівень 1449) як дзяк вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра[2]. З канца гэтага года[3] ўпамінаецца як пісар. Адносіўся да першага пакалення пісараў, што дзейнічала ў канцылярыі Казіміра. Увосень 1455 знаходзіўся пры Казіміру ў Познані[4].
У верасні 1474 В.Любіч выконваў абавязкі пісара пасольства Багадана Андрэевіча Саковіча, накіраванага ў Маскву.
Ад вялікага князя Казіміра В.Любіч атрымаў землі ў Менскім, Ашмянскім і Клецкім паветах[5].
Быў дзяржаўцам (намеснікам) любецкім (г. Любеч на Дняпры) (каля 1477— раней 1483).
Купіў у менскага баярына Станькі Біцэвіча ў 1478 (3 кастрычніка, індыкта 12) яго атчызную бортную зямлю за Менскам паміж Лагойскай і Камароўскай дарогамі, якія ў 1481 (7 верасня, індыкта 15) адпісаў Менскаму Увазнясенскаму манастыру.
Памёр паміж 27 лютага 1487 і 25 сакавіка 1490.
Жана — N, дзяцей не меў. Спадчыну пакінуў пляменнікам, сынам свайго брата Фамы — Пятру, Мішку і Івану[6].
Уладкаваў у вялікакняскую канцылярыю свайго пляменніка — Любіча Пятра Фаміча.
Крыніцы:
AS. T. 1. Lwów, 1887. № LXXVIII (s. 73—74), № LXXIX (s. 74—75), № XCIV (s. 90), № XCV (s. 91).
АЛМ. 1896. 1. 1. 35—36.
РИБ. 1910. 27. 136.
МВКЛ. Кн. 28. № 145.
LM. 3. P. 52—53.
Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. Tom I (1387—1507) / Wydali ks. Jan Fijałek i Władysław Semkowicz. W Krakowie, 1932. (Wydawnictwa Komsji Historycznej Pol. Akademji Umejętności Nr 81). № 372. S. 435—436.
ПСРЛ. СПб., 1859. Т. 8. VII. Продолжение по Воскресенскому списку. С. 181.
ПСРЛ. СПб., 1913. Т. 18. Симеоновская летопись. С. 250.
Падрабязнасці:
Ясінскі Антон. Пісар Вялікага князя Казіміра Васіль Паўлавіч Любіч, як прадстаўнік буйнага земляўладаньня XV сталецьця. (Нарыс да гісторыі буйнае земляўласнасьці на Беларусі) // Працы клясы гісторыі. Том ІІІ. Менск, 1929. (Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 8). С. 65—80. (перадрукавана: Ясінскі Антон. Пісар Вялікага князя Казіміра Васіль Паўлавіч Любіч як прадстаўнік буйнага земляўладаньня XV сталецьця. Нарыс да гісторыі буйнае земляўласнасьці на Беларусі // Arche = Пачатак. 2009. № 7. С. 1068—1084).
Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom XI. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Opracowali Henryk Luliewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994.S. 121.
Banionis E. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės pasiuntinybių tarnyba XV–XVI amžiais, Vilnius, 1998.
Русина Олена. Василь Никольський — невідомий книжник XVI століття і його творчість // Записки Наукового товариства імені Шевченка. Том 240 (CCXL). Праці Комісії спеціальних (допоміжних) історичних дисциплін. Львів, 2000. С. 43—52.
Русина О.В. Василь Никольський: невідомий книжник XVI ст. // Беларусь—Украіна: гістарычны вопыт узаемаадносін. Міжнародная навуковая канферэнцыя. Мінск, 18—19 сакавіка 2003 г. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2004. С. 42—50.
Груша А.І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV—першай паловы XVI ст. Мінск: Беларуская навука, 2006. С. 143.
Груша А.І. Ваколіцы Менска і іх уладальнікі ў 30-х гадах ХV—пачатку XVI ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць (да 945-годдзя Мінска). Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск: Беларуская навука, 2012. C. 69.
Кондратьєв І.В. Любецьке староство (XVI—середина XVII ст.). Чернігів: Видавець Лозовий В.М., 2014. 383 с., ил.
Мікульскі Ю.М. Найдаўнейшыя менскія граматы з архіва былога Увазнясенскага манастыра (1478—1502 гг.) // Беларуская даўніна. Выпуск 1. Мінск, 2014. С. 132—143.
Аляхновіч Р.А., Рыбчонак С.А., Шаланда А.І. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні. Мір: Музей «Замкавы комплекс «Мір», 2015. 373 с., іл., карта.
© Валерый Пазднякоў, 2016
[1] Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 3. Арк. 30.
[2] Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 3. Арк. 40 адв.
[3] Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 3. Арк. 3.
[4] Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 3. Арк. 28.
[5] Метрыка ВКЛ. Кн.зап. 3. Арк. 79 адв.—80.
[6] Arch. Ks. Sang. 1. S. 90.
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне