Артыкулы: Солтан Іван Андрэевіч

Солтан Іван Андрэевіч (?—1554?) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч ВКЛ, падскарбі дворны ў 1504—1554.

Бацька — Андрэй Аляксандравіч (Солтан), падскарбі земскі, маці — N Багавіцінаўна (яго першая жонка); адзіны сын бацькоў. Прозвішча Солтан не ўжываў, але ў сучаснай літаратуры фармальна далучаны да гэтай фаміліі.

Дзякуючы падтрымцы бацькі зрабіў кар’еру пры двары вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра, пасля стала служыў Жыгімонту І Старому і Жыгімонту ІІ Аўгусту. У 1502 упамінаецца як каралеўскі дваранін[1]. З 1504 упамінаецца як падскарбі дворны, гэту пасаду займаў прынамсі 50 гадоў; часта бываў пры каралеўскім двары. Па пасадзе ўваходзіў у склад паноў-рады ВКЛ.

У 1508 удзельнічаў у падаўленні мецяжу князя Міхаіла Глінскага. У 1509 удзельнічаў у паходзе польскай арміі супраць малдоўскага гаспадара Багдана на чале уласнага атрада з 12 коннікаў (за што атрымаў ад караля Жыгімонта І Старога ўзнагароду 60 коп грошаў літоўскіх).

Атрымаў ад вялікага князя як узнагароду зямельныя ўладанні: намеснік мейшагалаўскі і дубінкаўскі ў 1507—1508, уцянскі ў 1508, вяленскі  ў 1509—1554. У 1510 Жыгімонт Стары падараваў яму сяло Мігуцяны ў Сумілішкаўскай воласці.

Атрымаў бацькоўскія маёнткі Іўе, Папорці ў Троцкім ваяв., ад дзядзькі (стрыя) Івана Аляксандравіча — маёнткі Пачэпаў і Беразавец пад Новагародкам, частку Пачэпава купіў ад стрыечнага брата Богуша Юр’евіча. Ад жонкі атрымаў трэцюю частку яе бацькоўскі маёнткаў на Валыні: Чацвяртні, Луконі, Вышкава, Навоза, Гадомічаў, Копыляў, Суска, Славожычаў, Алешкавічаў (пацвердзіў Жыгімонт І Стары 15.10.1524)[2].

Са сваіх маёнткаў выстаўляў у войска ў 1528 атрад у 25 коннікаў.

Збудаваў царкву св. Мікалая ў Папорцях, якой запісаў дзесяціну з гэтага маёнтка[3]. Вазнясенскаму прыдзелу Уваскрасенскай царквы ў Троках запісаў дзесяціну з маёнтка Мігуцяны (раней дзесяціна ішла з Папорцяў)[4]. Ад продкаў атрымаў права калятарства на Прачысценскі манастыр у Троках, што пацвердзіў Жыгімонт І Стары 27.10.1510[5].

Тастамент падпісаў 24.8.1554 у Вільні[6], хутка пасля памёр. Прасіў пахаваць яго ў Прачысценскім саборы ў Вільні ў родавай Дабравешчанскай капліцы. Маёнткі завяшчаў дзецям і ўнукам сваёй сястры Багданы, якая выйшла замуж за гаспадарскага двараніна Івана Саву (Совіна, Корсака).

Маёнткі Еўе і Папорці перайшлі да яго сястрычан — Настассі і Ганне Іванаўнам і іх дзецям, а таксама да сыноў сестранцоў — Дзмітрыя Сямёнавіча (Савы) і яго братанічаў, дзяцей Васільевым, і Ціхну Міхайлавічу (Саве, Корсаку).

Дварэц Брэценка ў Новагародскім павеце, які купіў у Яна Іллініча і Станіслава Юр’евча Іллініча[7], перадаў сыну сестранца — Дзмітрыю Сямёнавічу Саве.

Дварэц Корыст, які купіў у Афанаса Вяльковіча, перадаў унуку — Івану Сямёнавічу.

Маёнтак Пачэпаў, які купіў у брата Богуша Юр’евіча, перадаў братанічам — Івану і Богушу Багушэвічам (іх маці — Аўдоцця Фёдараўна Калантаеўна).

Зямлю ў Няруцюнах у Троцкім павеце, якую купіў у баярына Лаўрына Шалтаноса, перадаў свайму слузе Паўлу Мікіцічу Роскаму.

Жонка — Багдана (?—да 1559), дачка князя Фёдара Міхайлавіча Чацвярцінскага (Вышкоўскага). Дзяцей не меў.

Крыніцы:

Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 138—142, 147—148.

Материалы для истории Православных и Униятских монастырей в Западной России // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 1. С. 56—59.

АСД. Т. 5. 1871. № 1. С. 3—7, Т. 6. 1869. С. 25—28.

АЮЗР. Т. 1. 1863. С. 36, 54, 82.

АЗР. Т. 2. 1848. С. 102—103.

АВАК. Т. 2. 1867. С. 4; Т. 13. 1886. С. 86—88; Т. 17. 1890. С. 305.

Archiwum XX. Sanguszków w Sławucie (dyplomataryusz gałęzi Niesuchojeżskiej. T. I). Tom VI. 1549—1577. We Lwowie, 1910.  S. 14—16.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 4 (1479—1491). Užrašymų knyga 4 / Parengė: Lina Anužytė. Vilnius: Žara, 2004. 285 p.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 6 (1494—1506). Užrašymų knyga 6 / Parengė Algirdas Baliulis. Vilnius: LII, 2007. 516 p.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 8 (1499—1514). Užrašymų knyga 8 / Parengė: A.Baliulis, R.Firkovičius, D.Antanavičius. = Литовская Метрика (1499—1514). Книга записей 8. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. 708 p.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 10 (1440—1523). Užrašymų knyga 10 / Parengė: Egidijus  Banionis ir Algirdas Baliulis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. 178 р.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 11 (1518—1523). Įrašų knyga 11 / Parengė Artūras Dubonis. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1997. 227 р.

Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.Antanavičius ir A.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. 460 p.

Matricularum Regni Poloniae summaria, excussis codicibus, qui in Chartophylacio Maximo Varsoviensi asservantur, contexuit indicesque adiecit Theodorus Wierzbowski. Pars IV. Sigismundi I regis tempora complectens (1507—1548). Volumen 3-um. Acta vicecancellariorum. 1533—1548. Varsoviae: Typis officinae C.Kowalewski, MCMXV. S. 96. № 19283.

Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том двадцатый. Литовская Метрика. Том первый. СПб., 1903. VII, 50 c., 1566 стб., 258, IV с., ил.

Русская историческая библиотека, издаваемая Археографическою Коммиссиею. Том тридцать третий. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги Публичных Дел. Переписи войска Литовского. Пг., 1915. Стб. 9.

Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. / Падрыхтавалі да друку: А.І.Груша, М.Ф.Спірыдонаў, М.А.Вайтовіч. Мінск: Беларуская навука, 2003. С. 50.

Падрабязнасці:

Boniecki. 11, 166—167.

Uruski. 7, 230.

Белецкий А.В. Родопроисхождение Западнорусского Митрополита Иосифа II Солтана. (Оттиск из №№ 44, 45 и 46 «Лит. Епарх. Ведом.»). Вильна, 1895. С. 14—15.

Wojtkowiak Zbysław. Litwa Zawilejska w XV i pierwszej połowie XVI w. Poznań, 1980. S. 131—133.

Wojtkowiak Zbysław. Urzędnicy zarządu lokalnego na Litwie. Tytulatura zarządców powiatowych przed reformą administracyjną 1565—1566 roku // Studia Źródłoznawcze. T. 24. 1979. S. 149—150, 152.

Pietkiewicz Krzysztof. Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra Jagiellończyka. Studia nad dziejami państwa i społeczeństwa na przełomie XV i XVI wieku. Poznań, 1995. (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Seria Historia nr 185). 256 s.

Lulewicz Henryk. Sołtan  (Sołtanowicz) Iwan // PSB. T. XL. Warszawa; Kraków, 2000—2001. S. 356—357.

Wojtkowiak Zbysław. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI. Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2005. 194 s., mapy.

© Валерый Пазднякоў, 2016+



[1] АСД. Т. 5. 1871. № 1. С. 3.

[2] АВАК. Т. 13. 1886. С. 86—88.

[3] АСД. Т. 5. 1871. № 2. С. 3—4.

[4] АСД. Т. 5. 1871. № 2. С. 3—4; Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 147—148.

[5] Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. II. Вильно, 1843. С. 138.

[6] АСД. Т. 6. 1869. № 16. С. 25—28.

[7] Lietuvos metrika. Knyga Nr. 17 (1530—1536). Užrašymų knyga 17 / Parengė Laimontas Karalius, Darius Antanavičius. Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2015. XLVI, 705 p., pav. (№ 153. P. 181).

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.