Артыкулы: Юркевіч Іван Іванавіч (Юркевич Иван Иванович)

Юркевіч Іван Іванавіч (Юркевич Иван Иванович) [1816, Мінская губ.—30.6(12.7).1876] — дзеяч праваслаўнай царквы, педагог, гісторык, этнолаг. Магістр багаслоўя (1842).

Бацька — уніяцкі святар Іаан Юркевіч (1765—пасля 1837), адміністратар царквы св. Іллі ў мястэчку Цімкавічы Слуцкага павета (1809—1819), адміністратар царквы ў в. Савічы Слуцкага павета (1837).

Вучыўся ва ўніяцкім Жыровіцкім духоўным вучылішчы (з 1828), уніяцкай Літоўскай духоўнай семінарыі (1832—1837) і праваслаўнай Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1837—1841), якую скончыў па 1-м разрадзе. У 1841 прызначаны ў Магілёўскую духоўную семінарыю настаўнікам царкоўнай гісторыі, кананічнага права, царкоўных старажытнасцей і гісторыі рускай царквы. За дысертацыю «О причинах разделения между Восточной и Западной церквями» атрымаў ступень магістра багаслоўя (1842). З 1844 выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі Св. Пісьмо, гермінеўтыку, творы айцоў царквы. З 1845 сакратар семінарскага праўлення з захаваннем настаўніцкай пасады. У 1847 прызначаны членам камітэта пры праўленні семінарыя для збору этналагічных звестак па праграме Рускага геаграфічнага таварыства; матэрыялы, сабраныя Юркевічам, апублікаваны ў 1853. З 1857 выкладаў яўрэйскую мову, у 1860 — псіхалогію. У 1860 прызначаны членам камітэта для засведчання перабудовы будынкаў былога кляштара аўгусцінцаў для Віленскага духоўнага вучылішча. З 1870 у адстаўцы.

Узнагароды: бронзавы медаль на ўспамін вайны 1853—1856 на андрэеўскай стужцы, ордэн св. Ганны 3-й ступені, цёмнабронзавы медаль на ўспамін аб задушэнні польскага мецяжу 1863—1864.

Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні.

Працы па гісторыі Літоўскай духоўнай семінарыі.

Працы:

Юркевич И. Остринский приход Виленской губернии Лидского уезда // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским Географическим Обществом. Выпуск 1. СПб.: В типографии Министерства внутренних дел, 1853. С. 283—293.

Юркевич Ив. Исторический очерк Литовской Епархиальной Семинарии, основанной 7 октября 1828 года в местечке Жировицах, Слонимского уезда, Гродненской губернии, а в 1845 году перемещенной в г. Вильну // Литовские епархиальные ведомости. 1866. № 11. С. 452—463; № 12. С. 473—487; № 13. С. 510—525.

Юркевич И. Библиотека литовской православной семинарии // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 23. С. 1418—1428.

Юркевіч Іван. Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета // Полымя. 2002. № 2. С. 235—247.

Падрабязнасці:

И.И.Юрквич (некролог) // Литовские епархиальные ведомости. 1876. № 40. С. 331.

Родосский А. Биографический словарь студентов первых XXVIII-ми курсов С.-Петербургской духовной академии 1814—1869 гг. СПб., 1907. С. 537.

Извеков Н. История Литовской духовной семинарии. Вильна, 1892. С. 177—178.

Иосиф, архимандрит, ныне епископ. Виленский православный некрополь. Вильна: Типография И.Блюмовича, 1892. С. 361.

60-летие Литовской духовной семинарии. С. 188.

Киприанович Г.Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита Литовского и Виленского, и воссоединение западно-русских униатов с православною церковью в 1839 г. Вильна: Типография И.Блюмовича, 1897. С. 481.

РБС.

Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме. Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. Мінск: Беларусь, 2015. С. 581.

© Валерый Пазднякоў, 2017

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.