Артыкулы: Сумарок Раман Міхайлавіч

Сумарок Раман Міхайлавіч (?—паміж 23.5.1648 і 4.9.1649) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

З шляхецкага роду герба «Астоя». Бацька: Міхаіл Канстанцінавіч Сумарок (?—паміж 16.3.1603 і 12.11.1603; дзяк гаспадарскі, ковенскі земскі пісар у 1580—1599 і суддзя ў 1599—1603, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1596 і 1599; яго 2-і сын). Маці: NN (1-я жонка Міхаіла; 2-я жонка Міхаіла: Дарота Катэрлянка). Браты: Адам (ковенскі падстолі ў 1601—1604 і суддзя земскі ў 1604—1607), Севярын (маршалак гаспадарскі ў 1605—1619).

У 1590 разам з братамі запісаўся ў Каралявецкі ўніверсітэт. У палітычным жыцці быў звязаны з кальвінісцкай галіной Радзівілаў, якім быў абавязаны палітычнай кар’ерай. Ковенскі падстолі ў 1604—1608 і стольнік у 1608—1619, вількамірскі земскі пісар у 1619—1624, падсудак у 1624—1634, суддзя з 1634; пасол на соймы 1626, 1633, 1640, 1641, 1643; дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1617, 1631. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 (у 1622, 1623, 1625, 1626).

Вызнаваў кальвінізм.

Валодаў Рагавым у Вількамірскім павеце, арандаваў Палустыне ў Радзівілаў.

Жонка: Ганна (?—1657), дачка Дзмітрыя Курбскага (падкаморыя ўпіцкага) і Ядвігі з Гружэўскіх. Яе 2-і муж: Адам Сакалоўскі.

Падрабязнасці:

Augustyniak Urszula. W służbie hetmana i Rzeczypospolitej. Klientela wojskowa Krzysztofa Radziwłła (1585—1640). Warszawa: Semper, 2004. 398 s.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Kempa Tomasz. Wobec kontrreformacji. Protestanci i prawosławni w obronie swobów wyznaniowych w Rzeczypospolitej w końcu XVI i w pierwszej połowie XVII wieku. Toruń: Wyd. Adam Marszałek, 2007. 624 s.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom II. Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym przy współpracy Andreja Macuka i Jaugiena Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.

Rachuba Andrzej. Sumorok (Somorok, Samorok, Somoroch) Roman // PSB.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.