Артыкулы: Сулістроўскі Антоній Юзаф

Сулістроўскі Антоній Юзаф (1702—паміж 19.2.1752 і 12.2.1753) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

З шляхецкага роду герба «Любіч».

Бацька: Міхал (?—да 25.8.1734), войскі ашмянскі з 1713. Маці: Ганна з Стахоўскіх (?—1740?).

Пасля смерці караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста ІІІ (1732) прыхільнік абрання на трон Станіслава Ляшчынскага. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1729. Пасол на соймы 1733, 1736, 1746, 1748. Палкоўнік Ашмянскага павета ў 1740, маршалак ашмянскі з 1744.

Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Занарач, Палачаны, Яхімаўшчына, Лужаны, Баркі), Вількамірскім павеце (Багданішкі), Рэчыцкім павеце (Свержань). Віленскім ваяводстве (Батвінішкі). Стараста якіскі, курклеўскі.

У 1752 уступіў у ордэн езуітаў, жыў у Жодзішках.

Пахаваны 12.2.1753 у езуіцкім касцёле св. Яна ў Вільні.

Жонка 1-я (шлюб да 26.5.1726): Тэрэза з Юдыцкіх (?—1739), дачка Міхала Аляксандра Юдыцкага, старасты ясвойнскага. Ад яе меў 3 сыноў і дачку.

Жонка 2-я (шлюб не пазней 1746): Соф’я з Юдыцкіх (?—1752), дачка Антонія Юдыцкага, маршалка рэчыцкага.

Сыны: Феліцыян (22.5.1729—14.12.1768), служыў у саксонскім войску, з 1751 езуіт; Юзаф (?—да 22.11.1792), войскі ашмянскі з 1765; Даніэль (Давід; ?—да 22.1.1752).

Дачка: Тэрэза Элеанора (?—пасля 28.1.1794).

Падрабязнасці:

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom I. Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Uładzimira Jemialianczyka i Andreja Macuka. Warszawa: DiG, 2004. 764 s.

Haratym Andrzej i Matsuk Andrei. Sulistrowski Antoni Józef // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 480—482.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.