Артыкулы: Сулістроўскі Мікалай

Сулістроўскі Мікалай (каля 1755—пасля 1799) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

З шляхецкага роду герба «Любіч».

Бацька: Тадэвуш (?—да 1785), падчашы ашмянскі. Маці: Юзэфа з Хамінскіх. Браты: Караль, Гілярый, Тадэвуш.

З маладосці служыў у войску. З 1778 таварыш ў харугві Канстанціна Людвіка Плятэра, старасты інфлянцкага, у гусарскай брыгадзе нацыянальнай кавалерыі. З 1778 паручнік харугві Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага (пасля Гераніма Радзівіла, Шымана Касакоўскага). З 1789 маёр, з 1790 віцэ-брыгадзір, з 1791 брыгадзір. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 прыняў удзел у бітве пад Мірам 11.6.1792, у баях на Падляшшы, бітве пад Берасцем 23.7.1792. З 1793 удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 у ВКЛ. Удзельнічаў у абвяшчэнні 16.4.1794 акта паўстання ў Шаўлях, адтуль з брыгадай рушыў на Вільню. Прысягнуў 30.4.1794 Віленскаму акту паўстання. Брыгада С. увайшла ў склад дывізіі пад камандаваннем Якуба Ясінскага. Удзельнічаў у бітве пад Палянамі 7.5.1794, баях у Літве і Курляндыі. Пасля паўстання жыў у Прусіі.

Падрабязнасці:

Mościcki Henryk. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie.Warszawa: Gebethner i Wolff,1917. 435 s., il.

Machynia Mariusz, Rakutis Valdas, Srzednicki Czesław. Oficerowie Rzeczypospolitej Obojga Narodów 1777–1794. Spisy. Tom II. Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego 1777–1794. Spisy. Sztab, kawaleria, artyleria, wojska inżynierskie i piechota. Kraków: Ksęgarnia Akademicka, 1999. 541 s., il.

Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции (по документам российских архивов) / Составление, редакция и предисловие Е.К.Анищенко. М.: ЧеРо, 2000. 175 с.

Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции. (По документам архивов Москвы и Минска) / Составление, редакция и предисловие Е.К.Анищенко. Мн.: Молодежное научное общество, 2001. 209 с.

Machynia Mariusz. Sulistrowski Mikołaj // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 489—492.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.