Артыкулы: Сухадольскі Антоній

Сухадольскі Антоній (?—30.3.1799) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Кашталян смаленскі ў 1790—1793, ваявода гарадзенскі з 1794.

З шляхецкага роду герба «Слепаўрон» зменены.

Бацька: Казімір Сухадольскі (?—пасля 6.3.1767), крайчы ваўкавыскі ў 1736—1760. Маці: Антаніна з Пукштаў. Брат: Дамінік (?—пасля 30.3.1799), ваўкавыскі абозны ў 1784—1786, канюшы ў 1786, суддзя земскі ў 1786—1792 і з 1793, суддзя зямянскі ў 1792.

Удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764. Ваўкавыскі суддзя гродскі ў 1769—1772, суддзя земскі ў 1772—1786, скарбны ВКЛ у 1781—1790, член Камісіі літоўскага скарба ў 1778—1780, член камісіі добрага парадку Гарадзенскага павета ў 1783—1786. У 1792 далучыўся да Таргавіцкай кафедэрацыі, якая прызначыла яго ў 1793 членам Камісіі літоўскага скарба (быў ім да Гарадзенскага сойма 1793). Актыўна ўдзельнічаў у Гарадзенскім сойме 1793, пры гэтым выступаў супраць ратыфікацыі тракатаў з Расіяй і Прусіяй пра падзел Рэчы Паспалітай.

Пасол на соймы 1778, 1784, Чатырохгадовы сойм 1788—1792.

Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1765.

Ордэны св. Станіслава (1783), Белага Арла (1791).

Меў маёнткі ў Ваўкавыскім павеце (Рагазніца, Лапеніца), Гарадзенскім павеце (Масты).

Жонка: Тэрэза з Быхаўцаў (?—пасля 1791)

Сыны: Ян (?—пасля 1833), скарбны ВКЛ з 1790; Ігнацій (15.3.1775—пасля 1816). Дачка: Францішка.

Падрабязнасці:

Aftanazy Roman. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wydanie drugie przejrzane i uzupełnione. Tom 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław; Warszawa; Kraków: Ossolineum, 1993. 475 s., il. (S. 328—331).

Анішчанка Я.К. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск: Хурсік, 2003. 469 с.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom IV. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk. Warszawa: DiG, 2003. 412 s.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.

Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. Tom II. Województwo trockie. XIV—XVIII wiek. / Pod redakcją Andrzeja Rachuby. Opacowali Henryk Lulewicz, Andrzej Rachuba, Przemysław P. Romaniuk, Andrzej Haratym przy współpracy Andreja Macuka i Jaugiena Aniszczanki. Warszawa: DiG, 2009. 687 s.

Haratym Andrzej. Suchodolski Antoni // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 267—272.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.