Артыкулы: Сухадольскі Мікалай

Сухадольскі Мікалай (?—1601) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Стараста вендэнскі ў 1578—1582, марыенгаўзскі з 1582.

З шляхецкага роду герба «Габданк» з Сандамірскага павета.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582. У 1576—1577 каралеўскі ротмістр, камандаваў гарнізонам г. Вендэн (Кесь). У 1577—1578 удзельнічаў у баях з маскоўскімі вайскамі ў Інфлянтах. У 1578 узначальваў абарону Вендэна, у 1581 удзельнічаў у аблозе Какенгаўза. За ваенныя заслугі атрымаў урад старасты вендэнскага (1578) і марыенгаўзскага (1582), юргельт 500 злотых, мызу Любен (1589).

Жонка: N.

Нашчадкі жылі ў Ваўкавыскім павеце.

Падрабязнасці:

Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy. Tom IX. Urzędnicy inflanccy XVI—XVIII wieku. Spisy / Opacowali Krzysztof Mikulski, Andrzej Rachuba. Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. 292 s.

Haratym Andrzej. Suchodolski Mikołaj // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 293.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.