Артыкулы: Сухадольскі Самуэль (Сымон) Ісідор

Сухадольскі Самуэль (Сымон) Ісідор (?—паміж 11.9.1673 і 9.5.1674) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Струкчашы каралеўскі з 1650, стольнік мсціслаўскі з 1659/61, харужы мсціслаўскі з 1668, каралеўскі пакаёвы дваранін.

З шляхецкага роду герба «Ястрабец» зменены.

Бацька: Мікалай (?—1622/3), стольнік мсціслаўскі. Маці: Рэгіна (Раіна) Залачэўская (Злачэўская) Бабраўніцкая (Бабравінаўна).

Удзельнічаў у абранні на трон Яна ІІ Казіміра ў 1648 і Міхала Вішнявецкага ў 1669, у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. Прыхільнік каралеўскай партыі ў 1650—1670-х г.

Пасол на соймы 1654, 1664—1665, 1667, 1672.

Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1648.

У 1666 атрымаў каралеўскі прывілей на збор маставога мыта на пераправе цераз р. Белая Напота ў маёнтку Мазалаўшчына[1].

Маёнткі: у Мсціслаўсім ваяводстве (Калеснікі, Хаславічы, Ханюцін, Пячэрск, Хадосаў, Цімошкаў, Мазалаўшчына, Вакалараўшчына, Зубаўшчына, Горлава, Чаравусы, Вербы, Лосеўшчына, Дуброўнікі, Палоніца, Скіпараўшчына), Аршанскім павеце (Буйнічы, Сялец, Баркулабава, Дашкоўка, Сідаравічы), Менскім павеце (Саламярэчча, Гарадок Саламярэцкі, Сёмкава).

Жонка: Ганна з Статкевічаў (?—да 25.7.1673; бацька: Багдан Статкевіч, кашталян новагародскі, маці: Алена з Саламярэцкіх). Дзяцей не мелі.

Падрабязнасці:

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582—1696). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa: DiG, 2007. 469 s.

Мяцельскі А.А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ—ХVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2010. 664 с., іл.

Haratym Andrzej. Suchodolski Samuel (Symon) Izydor // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 298—299.

© Валерый Пазднякоў, 2019



[1] КМФ-18.1.132.722.

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.