Артыкулы: Сухадольскі Юрый Войцех

Сухадольскі Юрый Войцех (?—паміж 1674 і 15.1.1683) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Бацька (?): Ян Мікалаевіч Сухадольскі (?—пасля 18.8.1632), падкаморыч мсціслаўскі. Маці (?): Аляксандра з Келпшаў.

Суддзя гродскі мсціслаўскі ў 1646, чашнік у 1651—1667. У 1648 удзельнічаў у абранні на трон Яна ІІ Казіміра. Дваранін скарбовы і таварыш гусарскай харугвы Вінцэнта Гасеўскага ў 1656. За ваенныя заслугі атрымаў 12.3.1656 маёнткі Кузмінічы і Хлусы ў Аршанскім павеце, 16.3.1658 — вёску Гедройці ў Жамойці. У бітве з маскоўскім войскам пад Веркамі 21.10.1658 трапіў у палон, адпушчаны ў 1661. Падстараста магілёўскі і каралеўскі дваранін у 1663. У 1667 удзельнічаў у абранні на трон Міхала Вішнявецкага. Пісар земскі мсціслаўскі з 1667. У 1674 удзельнічаў у абранні на трон Яна ІІІ Сабескага.

Пасол на соймы 1649, 1666, 1667, 1672. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1665, 1670.

Меў маёнткі ў Мсціслаўскім ваяводстве (Равякі, Зарэцін), Аршанскім павеце (Кузмінічы, Хлусы, Панеча), Жамойці (Гедройці), Магілёўскай эканоміі (Карэбы).

Жонка: Алена з Пажарыскіх (?—пасля 12.4.1704).

Сыны: Базыль Ян (суддзя гродскі мсціслаўскі ў 1687—1702, гараднічы радамскі ў 1691, стольнік смаленскі ў 1704—1708); Дамінік (?—1708 або 1709; гараднічы радамскі з 1695).

Дочкі: Агнешка (?—1691; муж: Самуэль Станіслаў Петражыцкі, пісар земскі мсціслаўскі); Іаана (муж 1-ы: Ян Багуслаў Бабнеўскі, войскі кіеўскі; муж 2-і: Уладзіслаў Юзаф Панятоўскі, канюшы мсціслаўскі).

Жонка пасля смерці С. выйшла замуж за Яна Казіміра Матушэвіча (?—1701), чашніка менскага.

Падрабязнасці:

Мяцельскі А.А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ—ХVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2010. 664 с., іл.

Haratym Andrzej. Suchodolski Mikołaj // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 286—287.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.