Артыкулы: Сухадольскі Ян

Сухадольскі Ян (?—пасля 1795) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Мсціслаўскі гараднічы ў 1758—1765, харужы ў 1765—1767, падкаморы з 1767.

З шляхецкага роду герба «Ястрабец» зменены.

Бацька: Ян Антоній Сухадольскі (?—пасля 27.4.1734; гараднічы радамскі ў 1712—1713, падстараста мсціслаўскі ў 1716—1718, 1723—1732, стараста міхайлаўскі з 1718, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1712, 1716, 1723, губернатар Крычаўскага стараства ў 1724, 1731). Маці: Тэрэза з Пяшкевічаў. Сёстры: Ева (муж: Марцін Цеханавецкі, войскі мсціслаўскі); Тэрэза (муж: Крыштаф Ігнацій Кашыц, канюшы троцкі, чашнік смаленскі).

Служыў у войску, у 1748—1752 таварыш пяцігорскай харугвы Яго Каралеўскай Мосці, з 1754 харужы, у 1760—1789 паручнік. Быў прыхільнікам «Фаміліі», удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764.

Пасол на соймы 1764, 1766.

Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1759.

Атрымаў ордэн св. Станіслава (1777).

Меў маёнткі ў Мсціслаўскім ваяводстве (Карпекі, Харонеў, Ёла, Жураўка, Лешчанка), Новагародскім павеце (Перасека), Троцкім ваяводстве (Раціннікі, Міканоск), Ковенскім павеце (Лікішкі, Каўганы).

Падрабязнасці:

Мяцельскі А.А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ—ХVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2010. 664 с., іл.

Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.

Haratym Andrzej. Suchodolski Jan // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 281—283.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.