Артыкулы: Сухадолец Міхал

Сухадолец Міхал (каля 1756—4.11.1794) — ваенны дзеяч ВКЛ.

З шляхецкага роду герба «Габданк».

Бацька: Антоній. Браты: Францішак (?—1790), Юзаф (?—1779), Тадэвуш, Караль, Вінцэнт(?—да 1810), Ян.

Пачаткі кар’еры С. былі звязаны са службай надворнаму падскарбію ВКЛ Антонію Тызенгаўзу, быў яго канюшым. З 1776 служыў у арміі ВКЛ, спачатку ў Гарадзенскім надворным батальёне міліцыі Яго Каралеўскай Мосці Літоўскай эканоміі (кадэт, падхаружы, з 1779 харужы, з 1781 паручнік). У 1789 батальён рэарганізаваны ў 7-ы пешы рэгімент войска ВКЛ (кватэрмістр, з 1790 капітан). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 ад’ютант генерал-лейтэнанта Міхала Забелы (галоўнакамандуючага арміі ВКЛ 13.6—10.8.1792), атрымаў ранг маёра, медаль «Віртуці мілітары». У паўстанні 1794 вызначыўся ў баі пад Соламі 26.6.1794. Загінуў пры абароне Прагі — прадмесця Варшавы.

Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Гародні.

Валодаў часткай фальварка Перасека ў Новагародскім ваяводстве.

Падрабязнасці:

Малы гербоўнік наваградзкай шляхты. Мінск: БелНДІДАС, 1997. 160 с. (С. 108).

Machynia Mariusz, Rakutis Valdas, Srzednicki Czesław. Oficerowie Rzeczypospolitej Obojga Narodów 1777–1794. Spisy. Tom II. Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego 1777–1794. Spisy. Sztab, kawaleria, artyleria, wojska inżynierskie i piechota. Kraków: Ksęgarnia Akademicka, 1999. 541 s., il.

Haratym Andrzej. Suchodolec Michał // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 259—261.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.