Артыкулы: Сухадолец Францішак

Сухадолец Францішак (?—1790) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

З шляхецкага роду герба «Габданк».

Бацька: Антоній. Браты: Юзаф (?—1779), Тадэвуш, Міхал (каля 1756—4.11.1794), Караль, Вінцэнт (?—да 1810), Ян.

З 1765 на службе ў надворнага падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза. У 1766 суперінтэндант мытні ў Паланзе, потым асабісты сакратар Тызенгаўза, з 1776 сакратар Скарбовай камісіі ВКЛ, з 1778 пісар гродскі гарадзенскі. У 1780 садзейнічаў падзенню Тызенгаўза. З 1780 падстолі гарадзенскі. Пасля смерці Тызенгаўза (31.8.1785) страціў урад пісара гродскага. З 1785 сурагатар гродскі гарадзенскі (выкончаючы абавязкі старасты гарадзенскага), у 1786—1789 стольнік гарадзенскі, прызначаны сакратаром Камісіі скарба літоўскага.

Валодаў часткай фальварка Перасека ў Новагародскім ваяводстве, часткай маёнтка Совін (?) у Слонімскім павеце, Жукевічы (Горніца) у Гарадзенскім павеце.

Жонка: Ганна з Калантаеў.

Падрабязнасці:

Малы гербоўнік наваградзкай шляхты. Мінск: БелНДІДАС, 1997. 160 с. (С. 108).

Machynia Mariusz, Rakutis Valdas, Srzednicki Czesław. Oficerowie Rzeczypospolitej Obojga Narodów 1777–1794. Spisy. Tom II. Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego 1777–1794. Spisy. Sztab, kawaleria, artyleria, wojska inżynierskie i piechota. Kraków: Ksęgarnia Akademicka, 1999. 541 s., il.

Haratym Andrzej. Suchodolec Franciszek // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 256—259.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.