Артыкулы: Лябецкі / Лябіцкі Карнілій

Лябецкі/ Лябіцкі Карнілій (Стаўпавіцкі; 17.3.1689, Слонімскі павет—22.1.1730) — дзеяч грэка-каталіцкай царквы, епіскап уладзімірска-берасцейскі ў 1729—1730.

З шляхецкай сям’і герба «Осця». Бацька: Пётр. Маці: Ганна.

У маладосці ўступіў у базыліянскі ордэн. З 1716 вучыўся ў Грэчаскім калегіуме св. Афанасія ў Рыме. З 1717 святар. Пасля вяртання на радзіму з 1720 прапаведнік у Віленскім Троіцкім манастыры, выкладчык у Быценскім навіцыяце, рэктар Уладзімірскай семінарыі і афіцыял Уладзімірскага кафедральнага сабора, ігумен манастыроў у Беразвеччы і Уладзіміры, кансультар (райца) базыльянскага ордэна. На капітуле ордэна ў Быцені ў 1726 абраны протаархімандрытам (галавой) базыліянскага ордэна Святой Тройцы. Адначасова з 1729 архімандрыт манастыроў у Дзермані, Дубне і Супраслі.

Атрымаў 12.8.1729 ад Аўгуста ІІ прывілей на пасаду епіскапа ўладзімірска-берасцейскага. Мітрапаліт Афанасій Шаптыцкі выдаў яму 3.9.1729 ліст на маёнткі епархіі, 11.12.1729 пасвяціў яго ў епіскапы ў Львове. Ужываў таксама тытул адміністратара Смаленскай архіепархіі (студзень 1730).

Нечакана памёр у манастыры ў Ятвеску (Новагародскае ваяв.). Праводзілася расследаванне аб магчымай атруце епіскапа.

Падрабязнасці:

АВАК. 1870. Т. 4. № 374. С. 454—455.

АСД. 1870. Т. 9. С. 326—327, 329.

Stebelski Ignacy. [Dzeła]. Tom III. Przydatek do Chronologii. Wydanie drugie. Lwów, 1867. S. 144.

Ostatnie Stebelskiego prace z autografu wydał, wstępem i przypisami objaśnił Dr. Władysław Seredyński // Scriptores Rerum Polonicarum. Tomus IV. Archiwum Komisyi Historycznej. Tom I. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1878. S. 284, 352, 355.

Wojnar Meletius M. OSBM. De Protoarchimandrita Basilianorum (1617—1804). Romae 1958. 298 p.

Blazejowskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontifical Colleges, and Seminaries, Universities and Institutes of Central and Western Europe (1576—1983) // AOSBM, Sectio I. Vol. 43. Rome 1984. 366 P.

Blazejowskyj Dmytro. Hierarchy of the Kyivan Church (861—1990). Romae, 1990. 539 p.

Wereda Dorota. Biskupi unickiej diecezji włodzimiersko-brzeskiej w XVIII wieku // Szkice Podlaskie. T. 9. 2001. S. 61—75.

Wereda Dorota. Stołpowicki-Lebiecki (Lebecki) Kornel (Korneliusz) // Polski Słownik Biograficzny. Warszawa; Kraków, 2006. T. 44/1. Z. 180. S. 93—94.

© Валерый Пазднякоў, 2019

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.