Артыкулы: Ціла Антанас (Tyla Antanas)

Ціла Антанас (Tyla Antanas) (28.10.1929, в. Бічоняй Анікшчайскага р-на, Літва—23.11.2018) — літоўскі гісторык, доктар габілітаваны (1988), прафесар (1995).

Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1951—1956). Выкладаў у школе (1956—1958). У 1958—2002 працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы (з 1990 Інстытут гісторыі Літвы; у 1989—1992 загадчык аддзела археаграфіі, у 1992—1999 дырэктар інстытута). Выкладаў у Ковенскім універсітэце. У 1964 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Рэвалюцыя 1905 г. у літоўскай вёсцы», у 1988 — доктарскую дысертацыю па тэме «Вайна літоўскіх і шведскіх феадалаў за Лівонію ў канцы XVI—пачатку XVII ст.».

Працы па гісторыі ВКЛ 16—17 ст. (даследаваў палітычную культуру дзяржавы, арганізацыю дзяржаўнага скарба, ваеннай справы, узаемаадносіны са Швецыяй, і інш.), Літвы 2-й пал. 19—пач. 20 ст., падзеі рэвалюцыі 1905—1907 у Літве.

Складальнік і рэдактар выданняў «Судзебнік Казіміра (1468 г.)» [«Kazimiero teisyno (1468 m.)», Вільнюс, 1967], «Прывілеі і акты літоўскіх магдэбургскіх гарадоў» («Lietuvos magdeburginių miestų privilegijos ir aktai», т. 1—4, Вільнюс, 1991—2006) і інш.

Працы:

Tyla Antanas. 1905 metų revoliucija Lietuvos kaime. Vilnius, 1968. 268 p.

Tyla Antanas. Lietuva ir Livonija XVI a. pabaigoje—XVII a. pradžioje. Vilnius, 1986. 219 p.

Tyla Antanas. Garšvių knygnešių draugija, Vilnius: Mintis, 1991. 107 p.

Tyla Antanas. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės iždas per dvidešimtmetį karą (1648—1667). Vilnius, 2010.

Tyla Antanas. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės iždas: XVI amžiaus antroji pusė—XVII amžiaus vidurys. Vilnius, 2012.

Ціла АнтанасСкарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Пераклад з літоўскай мовы Алеся Мікуса. Смаленск: Інбелкульт, 2015. 379 с.

Tyla Antanas. Apie Anykščius ir anykštėnus. Vilnius, 2016.

Падрабязнасці:

Antanas Tyla: bibliografinė rodyklė 1955—1999. Vilnius, 1999.

Baliulis Algirdas. Profesoriui Antanui Tylai — 70 // Lietuvos istorijos metraštis. 1999 metai. Vilnius: LII, 2000. P. 432—434, pav.

Istorijos akiračiai: skiriama profesoriaus habilituoto daktaro Antano Tylos 75-mečiui. Vilnius, 2004.

Dubonis A. Paminėti profesoriaus Antano Tylos gimimo 75-eri metai // Lietuvos istorijos metraštis. 2004 [2005]. Nr 1. P. 231—232.

Jurkiewicz Jan. Antanas Tyla (28 X 1929—23 XI 2018) — historyk i świadek historii // Rocznik Lituanistyczny. Tom 4. Rok 2018. Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2018. S. 177—193.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.