Артыкулы: Саламярэцкiя

Саламярэцкiя — княжацкi род герба «Равiч». Па паходжаннi Рурыкавiчы, прозвiшча ад назвы маёнтка Саламярэчча ў Менскiм павеце (цяпер вёска Саламарэчча Мiнскага раёна). Паходзяць ад Iвана Дзмiтрыевiча (мянушка Шах), унука смаленскага вялікага князя Святаслава Глебавiча (?—1310). Iван Дзмiтрыевiч Шах меў сыноў Юрыя, Фёдара i Сямёна, ад сына Юрыя — Васiля па мянушцы Тацiшч паходзiць расійскі дваранскi род Тацiшчавых, ад Фёдара або Сямёна — род Саламярэцкіх.

Падрабязнасці:

Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S. 493—503.

Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16—першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. Т. 11. Гародня; Беласток, 2005. С. 86—121.

Сліж Н.У. Царква і манастыр у Старым Саламярэччы // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Выпуск 6. Мінск: БелНДІДАС, 2008. С. 203—212.

Сліж Наталля. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

© Валерый Пазднякоў, 2020

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.