Артыкулы: Саламярэцкі Багдан Багданавiч
Саламярэцкі Багдан Багданавiч (хроснае імя Ісак) (30.5.1589, г. Крычаў—1630) —дзеячправаслаўнай царквы.
З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька: Багдан Іванавіч Саламярэцкі (?—7.9.1602). Маці: Ева/ Еўдакія Баркулабаўна з Корсакаў (?—1626).
Каралеўскі дваранін. У 1626 з сястрой Аленай выдаў ліст на заснаванне ў Баркулабаве праваслаўнага мужчынскага Святадухаўскага манастыра. Яму прысвечана «Евангелле вучыцельнае» (Еўе, 1616).
© Валерый Пазднякоў, 2020
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне