Артыкулы: Богуш Францішак Ксаверый Міхал

Богуш Францішак Ксаверый Міхал (1.1.1746, Вількамірскі пав.—4.4.1820), гісторык, філосаф, асветнік. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1763—66, 1769—70) і Гарадзенскім калегіуме (1770—73). З 1761 езуіт, з 1772 ксёндз. У 1773 прэфект канвікта ў Гародні. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) спавядальнік у Варшаве, пробашч у Езне і Вількаміры. Потым працаваў у А.Тызенгаўза. У 1777—78 падарожнічаў з ім па Сілезіі, Аўстрыі, Германіі, Францыі, Англіі; уражанні ад паездкі апісаў у «Дзённіку» (надрукаваны ў Варшаве ў 1903, памылкова як твор С.Сташыца). З 1781 каад’ютар віленскі, у 1784 генеральны візітатар Адукацыйнай камісіі. Склаў «Сумарыйную выпіску з актаў віленскай кафедральнай капітулы 1501—1783» (надрукавана ў «Апісанні рукапіснага аддзялення Віленскай публічнай бібліятэкі», Вільня, 1895, вып. 1). Быў рашучым праціўнікам Таргавіцкай канфедэрацыі. Пасля заняцця Вільні рас. войскамі ў 1792 арыштаваны. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794, прапаноўваў даць сялянам свабоду, прадаставіць паліт. правы мяшчанам. Перад пачаткам паўстання зноў арыштаваны і вывезены ў Смаленск. Праз 15 месяцаў вызвалены і вярнуўся ў Вільню. У 1803 генеральны візітатар школ Віленскай навучальнай акругі. З 1804 у Варшаве, міравы суддзя, займаўся навукамі і філантропіяй. З 1804 правадзейны чл. Варшаўскага т-ва сяброў навук, ганаровы чл. Віленскага ун-та. Выступаў за даследаванне літоўскага народа і мовы, правядзенне археал. раскопак у Літве. Выпрацаваў план напісання «нацыянальнай гісторыі». Пераклаў на літоўскую мову паэму Вергілія «Георгікі», на польскую — кнігу франц. філосафа Ж.Верне «Філосаф без рэлігіі, паважаны ў таварыстве» (т. 1—2, Вильня, 1786), кодэкс Напалеона (Варшава, 1810). Рукапіс 3-томнай гісторыі Барскай канфедэрацыі загінуў.

Творы:

Opoczątkachnaroduijęzykalitewskiego. Warszawa, 1808;

O budowli włościańskiej. Warszawa, 1811;

Życie literackie ks. M.Poczobuta // Roczniki Towarzystwa Warszawskiego Przyjaciół Nauk. 1816. T. 9;

Pochwała J.Chreptowicza // Там жа. 1817. T. 10;

Ks. Bohusza odpowiedź względem początków narodu litewskiego // Pamiętnik Warszawski. 1817. Grudzień;

Spominka o Antonim Tyzenhauzie napisana dla J.U.Niemcewicza w miesiącu wrześniu 1819. Wilno, 1820.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.