Артыкулы: Богуш-Шышка Міхал

Богуш-Шышка Міхал (8.11.1811, в. Варонічы, Ігуменскі пав.—12.3.1877), беларускі архівіст, перакладчык. Скончыў гімназію і ун-т (1832) у Вільні, дзе вывучыў 7 жывых і 4 мёртвых моў. Да 1938 працаваў перакладчыкам падкаморскага суда ў Мінску. Пераклаў на польскую мову шмат твораў, у т.л. «Споведзь» св. Аўгусціна"(т. 1—2, 1844), «Падарожжа» А.Гумбальта (т. 1—4, 1861), «Нарыс усеагульнай гісторыі» Г.Вебера (т. 1—2, 1861—62). Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Слоўніка польскай мовы» (Вільня, 1861). У 1858—59 удзельнічаў у стварэнні першых тамоў «Вялікай універсальнай энцыклапедыі» С.Оргельбранта. У 1860 нясвіжскі ардынат Б.Радзівіл запрасіў Б.-Ш. у Нясвіж для ўпарадкавання архіва. На падставе архіўных дакументаў напісаў працы «Нарыс жыцця князя Міхала Крыштофа Радзівіла, празванага Сіроткам», «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла», «Гісторыя Астрожскай ардынацыі» (не выдадзены). У зборнай працы «Нясвіжскі архіў» змясціў шмат звестак па гісторыі Літвы і Беларусі: пра адказ Жыгімонта ІІІ маскоўскім паслам у 1610, Лоеўскую бітву 1649, дыярыуш ваеннага пахода на рас. землі 1660, прамову Яна ІІІ Сабескага пасля зрыву сойма ў Гародне ў 1688, судовую справу над К.Лышчынскім, Алькеніцкую бітву 1700, акт Барскай канфедэрацыі 1768, перапіску К.С.Радзівіла Пане Каханку з М.Рапніным і інш. Дапамагаў інш. гісторыкам, якія прыязджалі ў Нясвіж знаёміцца з архіўнымі дакументамі (М.І.Кастамараву, П.А.Гільтэбранту і інш.). Збярог шмат дакументаў і кніг са скасаваных кляштараў бенедыкцінак і бернардзінцаў у Нясвіжы. Абавязкі радзівілаўскага архіварыуса выконваў да 1873.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.