Артыкулы: Вайшнаровіч Казімір Ян

Вайшнаровіч Казімір Ян (?, Ашмянскі пав.—14.5.1677), юрыст, дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Д-р філасофіі (1642), д-р тэалогіі і абодвух правоў. З шляхецкага роду герба «Марскі кот». Вучыўся ў Віленскай акадэміі (каля 1640—42), пасля, відаць, у Рыме. Каля 1661 зноў наведаў Італію (Перуджу). Да 1644 прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім, схаластыкам пільтэнскім, пробашчам эйсмантаўскім, з 1676 чл. віленскай капітулы. Адначасова каралеўскі сакратар, у 1676 рэгент вял. канцылярыі ВКЛ. У 1662 фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адчынена ў 1677) і падараваў ёй сваю бібліятэку. Быў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лац. мовах. У 1644—48 выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі.

Творы:

Orator polityczny na trzy części, pogrzebową, weselną i różnym aktom służącą. Wilno, 1644;

Kazanie na reformę obyczajów dworskich. Kraków, 1647;

Dom mądrości kolumnami wsparty. Antwerpia, 1647;

Krwawa Chrystusowa winnica, abo Kazanie o Błogosławionym Jozafacie Koncewiczu. Kraków, 1647;

Novus sol in coelo Basiliano relucens. Romae, 1648 (2 ed. Cracoviae, 1648);

Triumphate feretrum supergas Vladislaus IV Rex Poloniae publica oratione exponitur. Romae, 1648;

Orator polityczny weselnym i pogrzebowym służący aktom. Kraków, 1648 (2 wyd. 1677);

Rycerz Ignacego Loyoli Stanisław Kostka kazaniem wystawiony. Wilno, 1655;

Arsenał miłosierdzia Panny Przenajświętej Mariej. Paryż, 1668.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.