Артыкулы: Валадкевіч (Валадковіч) Хрызастом
Валадкевіч (Валадковіч) Хрызастом (1599?—каля 1642), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, гісторык. У 1613 і 1629 выбіраўся паслом на соймы ад Жамойці. Напэўна, у 1621 удзельнічаў у баявых дзеяннях у Інфлянтах у час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29. Каралеўскі дваранін, інстыгатар ВКЛ у 1626—33, адначасова каралеўскі сакратар, жамойцкі войскі ў 1627—31, суддзя каптуровы ў 1632, падсудак земскі ў 1632—42. Паводле некат. звестак, напісаў кнігу пра гісторыю Інфлянцкага ордэна. У 1610 у Вільні выдаў на лац. мове кн. «Дзесяцігадовая Інфлянцкая вайна». З лац. мовы на польскую пераклаў «Жыціе св. Казіміра» (выйшла каля 1627—31).
Літаратура:
Błaszczyk G. Chryzostom Wołodkiewicz — zapomniany pisarz i jego testament // Lituano-Slavica Poznaniensia. Poznań, 1989. T. 3;
AntanavičiusD. Lietuviobajoro «DešimtmetisLivonijoskaras»: bibliografinėsmįslėsir šaltiniotyrinė vertė // Lietuvosistorijosmetraštis. 2000 metai. Vilnius, 2001;
Яго ж. Lietuviobajoro «DešimtmetisLivonijoskaras»: autorystėsproblema // Там жа.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


