Артыкулы: гайдукі

гайдукі (ад венг. hajdú, мн. лік hajdúk), від лёгкаўзброенай пяхоты, пашыраны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў 16—17 ст. Была ўзброена агнястрэльнай зброяй у спалучэнні з адмысловымі сякерамі, часам — шаблямі. У войску Рэчы Паспалітай была запазычана з Венгрыі, мясцовыя Г. складалі асобныя атрады «гайдуцкага строю»; Г. — ўраджэнцаў Венгрыі называлі «венграмі» (напр., Ф.Еўлашоўскі ў сваіх запісках адзначаў: «Гайдуки и венкгрове не зле бронили»). Магнаты набіралі з Г. сваю асабістую ахову, таму з цягам часу слова «Г.» стала абазначаць асабістыя войскі паноў. Пасля ўзяцця рас. войскамі Смаленска ў 1654 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гайдуцкі атрад мясц. гарнізона ў 500 чал. прынёс прысягу на вернасць цару і быў прыняты на рас. службу пад назвай Гайдуцкі прыказ; у 1654—58 яны ваявалі на Зах. Дзвіне, пасля неслі гарнізонную, паліцэйскую і мытную службу ў Халмагорах. Г. ў ВКЛ маглі называць і выбранцаў.

Літаратура:

WimmerJ. Historiapiehotypolskiej. Warszawa, 1978;

Малов А.В. Московские выборные полки солдатского строя в начальный период своей истории, 1656—1671 гг. М., 2006.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.