Артыкулы: Галянскі Піліп Нерыуш

Галянскі Піліп Нерыуш (30.8.1753, Кракаўскае ваяв.—26.1.1824), педагог, грамадска-палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Д-р тэалогіі і філасофіі. У маладосці ўступіў у піярскі ордэн, скончыў калегіум піяраў у Падалінцы, выкладаў у іх школах, з 1783 у варшаўскім «Калегіум нобіліум». Надрукаваў некалькі прамоў, дзе выклаў свае педагагічныя погляды ў духу Асветніцтва. Ухваляў дзейнасць Адукацыйнай камісіі, выступаў за адукацыю сялян. Узнагароджаны залатым медалём Merentibus («Заслужаным»). У 1787 прызначаны Адукацыйнай камісіяй намеснікам прафесара лац. і польскай л-ры Гал. школы ВКЛ. З 1792 праф. звычайны, адначасова сакратар маральна-палітычнага факультэта. У час паўстання 1794 рэдактар органа Найвышэйшай Літоўскай рады «Газэта Народова Віленьска». З 1803 праф. Свяшчэннага пісання факультэта маральных і паліт. навук, адначасова з 1808 выкладаў гамілетыку на факультэце л-ры і свабодных навук, у 1803—24 чл. рады семінарыі і цэнзар, у 1817—19 дэкан факультэта літаратуры. Гал. твор — «Пра красамоўства і паэзію» («Owymowieipoezji», Варшава—Вільня, 1786, 2 выд. Вільня, 1788, 3 выд. Вільня, 1808) стаў першым у Рэчы Паспалітай сістэматызаваным нарысам літаратуры і доўга выкарыстоўваўся як падручнік. Выдаў дапаможнік «Пісьмы, мемарыялы і прашэнні з адпаведнымі ўвагамі» («Listy, memoriałyisuplikizuwagamistosownymi», Вільня, 1788, 4 выд. 1804), пераклад жыццяпісаў з Плутарха «Слаўныя людзі і іх параўнанні» («Sławniludzieionychporownania, Plutarchadziełohistoryczne, moralneifilozoficzne», т. 1—4, Вільня, 1801—05) і «Старажытныя алегорыі» («AllegoriestarożytnewstosunkudoIwiekuSławnychludziPlutarchaiczasówbohatyrsko-mitologicznych», Вільня, 1801). Апрацаваў паведамленні місіянера Ж.Аміё пра Кітай («Literaturachińska. Dla literatek i literatów w Europie. Z niektóremi wiadomościami o Chinach i Chińczykach... i filozofią Konfucjusza», Вільня, 1810). Аўтар прамоў на пахаваннях вучоных, рэліг. твораў, артыкулаў па педагогіцы.

Літаратура:

Жукович П. О профессорах богословского факультета виленского университета в настоящем столетии. СПб., 1888.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.