Артыкулы: Гашкоўскі (Gorzkowski) Мікалай

Гашкоўскі (Gorzkowski) Мікалай (Мікалай з Гошкава; каля 1350—1414), дзеяч каталіцкай царквы. З шляхецкага роду герба «Геральт» з Прашкоўскай зямлі каля Кракава. Вучыўся ў Пражскім ун-це, дзе атрымаў навуковыя ступені бакалаўра (1370) і магістра вызваленых навук, бакалаўра (да 1382) і д-ра (1386) кананічнага права. З 1397 дэкан касцёла св. Фларыяна ў Кракаўскай акадэміі, з 1398 афіцыял кракаўскага біскупа, быў канонікам Кракаўскага капітула і кусташам Сандамірскага калегіяцкага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1398 каралева Ядвіга і Ягайла прапанавалі яго кандыдатуру на пасаду віленскага біскупа пасля смерці біскупа Андрэя, аднак вял. князь літоўскі Вітаўт, не жадаючы ўзмацнення ў Вільні пазіцый кракаўскага каралеўскага двара, быў рашуча супраць, і біскупам стаў Ян Пліхта. Г. стаў прафесарам юрыдычнага факультэта Кракаўскай акадэміі, яго дэканам, у 1402—03 рэктар акадэміі. Пасля смерці Пліхты Вітаўт даў згоду на прызначэнне Г. віленскім біскупам (1407). Дамогся ад Вітаўта новых прывілеяў на карысць біскупства і кафедральнага касцёла. Садзейнічаў навучэнню ў Кракаўскай акадэміі выхадцаў з ВКЛ (Вільні, Трокаў, Ашмянаў). Быў адным з гарантаў Гарадзельскага прывілея 1413, замацаваў сваёй пячаткай акт польскай шляхты, якая прымала ў сваі гербавыя брацтвы шляхту ВКЛ у час заключэння Гарадзельскай уніі 1413. У гіст. літаратуры Г. часам памылкова называюць Бяркоўскім, Баркоўскім.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.