Артыкулы: Гедройцскі павет

Гедройцскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ. Звязаны з групай князёў Гедройцяў. Першапачаткова, у 14—15 ст., яны мелі ўладанні на Пн ад Вільніў да Відзянішак. Мяркуецца, што ў канцы 14 ст. ўладанне («княства») Гедройцяў было пазбаўлена элементаў самастойнасці, ім цалкам маглі распараджацца вял. князі літоўскія. У 16 ст. уладанні Гедройцяў значна пашырыліся на Пн. і У, дайшлі да інфлянцкай граніцы. Род Гедройцяў моцна разгалінаваўся, яго прадстаўнікі пачалі карыстацца іншымі прозвішчамі, многія страцілі княжацкі тытул. Невядомы цэнтр павета, яго намеснікі (дзяржаўцы). Землеўласнікі павету ўтваралі асобную ваенную харугву. У час попіса войска ВКЛ 1528 «князі і баяры гедройцкія» былі абавязаны выстаўляць 234 коннікаў, у 1565 годзе 45-асабовая гедройцкая харугва выстаўляла 80 коннікаў. Попіс 1567 назвае 74 маёнткаў «гедройцкіх князёў», якія выстаўлялі ў войска 114 коннікаў. У час правядзення адм.-тэр. рэформы 1565—66 землі Г.п. ўвайшлі ў склад Віленскага і Вількамірскага паветаў.

Літаратура:

Wojtkowiak Z. Lithuania transwilniensis saec. XIV—XVI: Podziały Litwy północnej w późnym średniowieczu. Poznań, 2005.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.