Артыкулы: Гедыгольд

Гедыгольд (у каталіцтве Юрый; ?—пасля 9.6.1435), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын баярына Кайлікіна (Гайлігіна), брат Манівіда (гл. ў арт. Манівідавічы). Маршалак надворны Вітаўта ў 1401, ваявода кіеўскі ў 1411, стараста падольскі ў 1411—23, смаленскі каля 1424, ваявода віленскі ў 1426—32. Падпісаў як сведка акт Віленска-Радамскай уніі 1401, Тарунскі мір 1411. У 1415 ездзіў на Канстанцкі сабор 1414—18. У 1429 пасол Вітаўта да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта каралеўскай каронай. У час феадальнай вайны 1432—39 спачатку быў на баку Свідрыгайлы, у 1432 трапіў у палон да Жыгімонта Кейстутавіча, з якім пагадзіўся. Атрымаў ад яго маёнтак Вішнева ў Ашмянскім пав. Сын Г. Сенька (Пётр; ?—крас. 1451) быў маршалкам гаспадарскім у 1429, намеснікам смаленскім у 1447—51, кашталянам віленскім у 1451. У 1430 ездзіў паслом у Рым за каронай для Вітаўта. Падпісаў акты Гарадзенска-Троцкай уніі 1432—33. Валодаў маёнткамі Вішнева (заснаваў там касцёл), Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім пав., Мір і Свержань у Новагародскім пав.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.