Артыкулы: Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі

Гедэон Святаполк-Чацвярцінскі [свецкае Рыгор; ?—6(16).4.1690], дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. З княжацкага роду Чацвярцінскіх, сын старасты раціборскага Захара Чацвярцінскага. З 1660 епіскап луцкі і астрожскі. Вёў барацьбу з уніятамі за права карыстацца тытулам і царк. маёнткамі, але ў 1683 пазбаўлены іх каралеўскай уладай. У 1684 пераехаў на Левабярэжную Украіну, што знаходзілася пад уладай Расіі, і асталяваўся ў Крупіцкім манастыры пад Батурынам. Царк. сабор у Кіеве ў 1685 па патрабаванні гетмана І.Самайловіча абраў Г. кіеўскім мітрапалітам. Насуперак традыцыі быў накіраваны для зацвярджэння патрыярхам у Маскву. Там пасвячоны 8(18).11.1685, пасля чаго правасл. царква Рэчы Паспалітай фармальна пачала падпарадкоўвацца не Канстанцінопальскай, а Маскоўскай патрыярхіі. Шмат увагі аддаваў уладкаванню Кіева-Магілянскай акадэміі.

Літаратура:

Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 5. Киев, 1873.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.