Артыкулы: Генрых Ройз фон Плаўэн (Heinrich Reuß von Plauen) (2)

Генрых Ройз фон Плаўэн (HeinrichReuß vonPlauen;—2.1.1470), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1469—70. Паходзіў з цюрынгскага рыцарскага роду, уладальнікаў маёнтка Плаўэн. У маладосці ўступіў у Тэўтонскі ордэн і прыехаў у Прусію. Хутка атрымаў урад фогта Тчэва, з 1433 комтур Балгі, з 1440 фогт Натангіі, з 1441 вял. шпітальнік ордэна і комтур Эльблёнга. Меў у ордэне вял. аўтарытэт, аказваў значны ўплыў на вял. магістра Людвіга фон Эрліхсгаўзена, свайго пляменніка. У 1454, калі пачалася Трынаццацігадовая вайна з Польшчай, Генрых узначаліў ордэнскае войска ў нізоўях Віслы, разбіў польскае войска пад Хайніцамі, пасля фактычна камандаваў арміяй і кіраваў дзяржавай. Згодна з умовамі Тарунскага міру 1466 Тэўтонскі ордэн стаў леннікам Кароны Польскай. З 1467 Генрых быў намеснікам крыжацкай дзяржавы, адцягваў сваё абранне на пасаду вял. магістра, каб не прыносіць леннай прысягі польскаму каралю Казіміру IV. Пад яго ціскам у 1469 генеральны капітул ордэна ўсё ж абраў Генрыха вял. магістрам. 29.11.1469 ён прынёс прысягу Казіміру IV. Хутка памёр ад апаплексічнага ўдару.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.