Артыкулы: Голубеў (Голубев) Сцяпан Цімафеевіч
Голубеў (Голубев) Сцяпан Цімафеевіч (25.9.1848, с. Ардатаў Пензенскай губ.—1920), расійскі гісторык царквы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1908). Д-р царкоўнай гісторыі, праф. ардынарны (1899). Скончыў Пензенскую духоўную семінарыю (1870) і Кіеўскую духоўную акадэмію (1874), дзе пасля выкладаў, адначасова з 1885 ва Ун-це св. Уладзіміра ў Кіеве. З 1893 чл. Кіеўскай археаграфічнай камісіі. Даследаваў гісторыю царквы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, пераважна 16—17 ст., дзейнасць кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы. Друкаваў артыкулы ў час. «Труды Киевской духовной академии», «Православное обозрение», «Киевская старина», «Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца», «Киевские епархиальные ведомости». Апублікаваў стараж. памінальнік Кіева-Пячэрскай лаўры, твор мітрапаліта Сільвестра Косава «Экзэгезіс». Падрыхтаваў 3 тамы «Архіва Паўднёва-Заходняй Расіі», дзе апублікаваны помнікі палемічнай л-ры канца 16—1-й пал. 17 ст. (ч. 1, т. 7—9, 1887, 1914, 1893).
Творы:
Описание и истолкование дворянских гербов южнорусских фамилий в произведениях духовных писателей XVII в. // Тр. Киевской духовной академии. 1872. Т. 3;
Киевский митрополит Петр Могила и его сподвижники: Опыт исторического исследования. Т. 1—2. Киев, 1883—98;
История Киевской духовной академии. Вып. 1. Киев, 1886;
Древний помянник Киево-Печерской лавры (конца XV и начала XVI столетия) // Чтения в Ист. о-ве Нестора-летописца. Киев, 1892. Кн. 6;
Материалы для истории западно-русской церкви (XVIII в.) // Там жа. 1895—96. Кн. 9—10;
Западно-русская церковь при митрополите Петре Могиле (1633—1646) // Киевская старина. 1898. Т. 60—61.
Літаратура:
Журба О.І. Київська археографічна комісія, 1843—1921. Київ, 1989.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


