Артыкулы: Гразноў (Грязнов) Васіль Васілевіч

Гразноў (Грязнов) Васіль Васілевіч [?—27.2(12.3).1909], краязнавец, рысавальшчык і літограф. Даследчык стараж.-рус. і бел. архітэктуры, матэрыяльнай культуры і мастацтва. Скончыў Строганаўскае вучылішча (1862). У 1864 па запрашэнні І.П.Карнілава пераехаў у Вільню, выкладаў маляванне ў 1-й мужчынскай і жаночай (з 1886) гімназіях. Сабраў унікальную калекцыю прадметаў бел. культуры і побыту. У 1864 знайшоў Тураўскае Евангелле 11 ст. Упершыню навукова апісаў і замаляваў Барысаглебскую (Каложскую) царкву ў Гродне, замак у Лідзе, цэрквы-замкі ў Сынковічах і Мураванцы і інш. Многія малюнкі Г. сталі ілюстрацыямі да кніг П.М.Бацюшкава («Помнікі рускай даўніны ў заходніх губернях імперыі», т. 1—8, 1868—85; «Беларусь і Літва», 1890), I.В.Карчынскага («Старажытная Каложская царква ў імя св. князёў Барыса і Глеба ў г. Гродне», 1908), «Маляўнічай Расіі» (т. 3, 1892) і інш. У Дзярж. Эрмітажы зберагаюцца літаграфіі (лісты з альбома) «Унутраны від... Прачысценскага сабора ў г. Вільна», «Унутраны від Нікольскай царквы ў г. Вільна», «Выява Лідскага замка 14 ст. і царквы часоў Альгерда ў Вільні» і інш.

Творы:

О древних церквах Северо-Западного края // Известия о занятиях седьмого археологического съезда в Ярославле 6—20 августа 1887 года. Ярославль, 1887, № 10;

Коложская Борисоглебская церковь в г. Гродне // Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического Съезда. Вильна, 1893.

Літаратура:

Алексеев Л.В. Археология и краеведение Беларуси, XVI в.—30-е годы XX в. Мн., 1996. С. 121—122.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.