Артыкулы: Густынскі летапіс

Густынскі летапіс, украінскі летапісны звод 1-й пал. 17 ст. Асвятляе гісторыю Украіны і вакольных зямель ад легендарных часоў да 1597. Першы гістарыяграфічны твор, які цалкам прысвечаны гісторыі Украіны. Напісаны на стараўкр. мове, відаць, у Кіеве, як мяркуецца, Захарыем Капысценскім у 1624—27. Арыгінал не збярогся. Назва Г.л. паходзіць ад Густынскага Троіцкага манастыра (цяпер с. Густыня Прылуцкага р-на Чарнігаўской вобл.), дзе захоўваўся яго спіс, зроблены ў 1670 іераманахам Міхаілам Ласіцкім. 1-я частка летапісу блізкая па змесце да Іпацьеўскага летапісу, змяшчае уікальныя ўзвесткі, верагоднасць якіх, аднак, сумнеўная. Тут знаходзіцца адзінае паведамленне пра тое, што літоўскі кн. Міндоўг прынял хрышчэнне па правасл. абрадзе, якое адвяргаецца вучонымі. 2-я частка Г.л. ахоплівае падзеі 1300—1597, адрозніваецца лаканічнасцю. Пры яе напісанні быў выкарыстаны Васкрасенскі летапіс, візантыйскія і польскія хронікі. Асвятляе палітыку ВКЛ і Польшчы на ўкр. землях, напады крымскіх татараў і таркаў. Заканчваецца асобнымі артыкуламі «Пра пачатак казакоў», «Пра ўвядзенне новага календара», «Пра унію, як пачалася ў Рускай зямлі».Мае ярка выражаную антыкаталіцкую і антыпольскую скіраванасць, якая часам прыводзіць да скажэння фактаў (так, указваецца, што мітрапаліт Ісідор, які заключыў унію з каталіцкай царквой, быў спалены па рашэнні правасл. сабора).

Публіацыі:

Полное собрание русских летописей. Т. 2. СПб., 1843; Т. 40. 2003.

Літаратура:

Єршов А. Коли і хто написав Густинський літопис? // Записки Наукового товариства імені Шевченка. Львів, 1930. Т. 100, ч. 2;

Толочко О. Де було написано Густинський літопис? // Історія, історіософія, джерелознавство. Киïв, 1996;

Яго ж. Текстологічні спостереження над збірниками, що містять Густинський літопис: (До питання про реконструкцію архетипу) // Український археографічний щорічник. Київ, 1999. Вип. 3/4.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.