Артыкулы: дагавор 1323

дагавор 1323, пагадненне паміж вялікім князем літоўскім Гедзімінам з аднаго боку і магістрам Лівонскага ордэна, дацкім намеснікам Рэвельскай зямлі, біскупамі Рыгі, Эзеля, Дорпата і грамадой г. Рыга з другога боку. Заключаны 2 кастр. ў Вільні. Устанаўліваў мірныя адносіны паміж бакамі, абвяшчаў пра свабодны гандаль паміж імі па сухапутным і водным шляхах. Прадугледжваў устанаўленне справядлівага судовага разбору спрэчак, вяртання свавольна адабранай маёмасці купцоў, выдачу збеглых халопаў. Гедзімін у Д. выступае як «кароль Літвы», пад уладай якога знаходзяцца Аўкштайція, Жамойць і рус. землі. У 1324 Д. зацвердзіў рымскі папа. Д. засведчыў выхад ВКЛ на міжнар. арэну і яго прызнанне інш. дзяржавамі. У Рыжскім гар. архіве захаваліся пергаментныя арыгіналы Д. на старанямецкай мове (акты, выстаўленыя з боку Гедзіміна і Лівоніі), цяпер яны зберагаюцца ў Цэнтр. дзярж. архіве Латвіі.

Літаратура:

Послания Гедимина. Вильнюс, 1966. С. 64—75.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.