Артыкулы: Даманоўскі (Даманеўскі) Ян

Даманоўскі (Даманеўскі) Ян (каля 1496, в. Даманава, Падляшша—да 3.11.1563), каталіцкі рэлігійны дзеяч, дыпламат, юрыст ВКЛ. Атрымаў юрыд. і тэалагічную адукацыю ў Італіі. Пры падтрымцы каралевы Боны ў 1521 стаў канцлерам віленскага біскупа, з 1524 пробашч у Іўі, з 1528 канонік віленскі, з 1529 пробашч Віленскага кафедральнага касцёла, з 1531 віленскі вікарый і генеральны афіцыял. Удзельнічаў у складанні 1-га віленскага сінадальнага статута (1526). З 1539 сакратар вял. кн. Жыгімонта І, потым Жыгімонта ІІ Аўгуста. Актыўна процідзейнічаў пашырэнню Рэфармацыі. У 1540—44 удзельнічаў у працах камісіі па вызначэнні граніцы з Інфлянтамі, у 1545 — з Прусіяй. У 1546 пасол ад Рады ВКЛ да Жыгімонта І у справе уніфікацыі манеты ВКЛ і Польшчы і вызначэння іх граніцы. У 1551 пасол у Інфлянты для ўрэгулявання пагранічных пытанняў. З 1555 біскуп жамойцкі (зацверджаны рымскім папам у 1556). У 1559—61 удзельнічаў ва ўсіх найважнейшых дзярж. нарадах, дзе вырашалася пытанне далучэння Інфлянтаў да ВКЛ. Відаць, з 1551 узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1566, якая складалася з 5 католікаў і 5 праваслаўных. Лічыўся адным з найб. адукаваных людзей свайго часу, знаўцам права.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.