Артыкулы: Дарагічынскі павет

Дарагічынскі павет, Дарагічынская зямля, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ і Польскім каралеўстве ў складзе Падляшскага ваяводства. Цэнтр — г. Дарагічын. У 12—13 ст. землі павета ўваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага княства, у пач. 14 ст., пры вял. князю Гедзіміне, увайшлі ў склад ВКЛ. Некаторы час належалі мазавецкім князям. У пач. 15 ст. Вітаўт далучыў Д.п. да ВКЛ, павялічыўшы яго за кошт іншых былых мазавецкіх зямель (Ганязь, Райгарад, Тыкоцін). У 1440—44 Д.п. зноў у складзе Мазовіі. На дарагічынскую шляхту былі пашыраны прывілеі польскай шляхты (права на пэўнае самакіраванне і інш.). У 1440 прывілеі дарагічынскай шляхце выдаў мазавецкі князь Баляслаў IV. Пры вяртанні Д.п. ў склад ВКЛ (1444) вял. князь літоўскі Казімір пацвердзіў прывілеі мясц. шляхты, каля 1492 гэта зрабіў і вял. князь Аляксандр. Прывілеем 1516 Жыгімонт Стары даў дарагічынскай шляхце поўнае польскае права. У 2-й пал. 15 ст. са складу Д.п. вылучыўся Бельскі павет. У склад Д.п. ўліўся Венграўскі пав., а ў 1520-х г. вылучыўся Мельніцкі павет. З 1513 Б.п. у складзе Падляшска-Берасцейскага (Падляшскага) ваяв., дзе займаў першынство (Дарагічын быў цэнтрам ваяводства). Пры заключэнні Люблінскай уніі 1569 Д.п. увайшоў у склад Польскага каралеўства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Прусіі і Аўстрыі.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.