Артыкулы: Даўгоўдавічы

Даўгоўдавічы, княжацкі род у ВКЛ. Заснавальнік роду Даўгоўд не вядомы ў гіст. крыніцах. Мяркуецца, што ён быў у сваяцкіх адносінах з вял. князем літоўскім Гедзімінам, або паходзіў з папярэдняй велікакняжацкай дынастыі. Вядомы:

Юрый Даўгоўдавіч (?—пасля 1401), у 1401 прынёс прысягу, што пасля смерці вял. князя літоўскага Вітаўта не будзе не будзе мець інш. пана, толькі караля польскага Уладзіслава ІІ (Ягайлу).

Глеб Даўгоўдавіч (?—пасля 1450), сын Юрыя Даўгоўдавіча (?). Быў сведкам пры заключэнні дагавора з крыжакамі 1436. Падпісаў як сведка пацвярджальны прывілей Вільні 1441. Каля 1450 атрымаў у валоданне ад вял. князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягайлавіча людзей.

Федзька Даўгоўдавіч (?—да 1451), сын Юрыя Даўгоўдавіча (?). У сярэдзіне 15 ст. валодаў маёнткамі на мяжы Слонімскага і Новагародскага паветаў: Ельна, Жалязніца, Крутава, а таксама лукомскімі сёламі Халопенічы, Астапкавічы, Ілітовічы. Федзька памёр без нашчадкаў, пасля чаго гэтыя маёнткі перайшлі да вял. князя Казіміра Ягайлавіча, а той у 1451 перадаў іх у валоданне канцлеру ВКЛ Міхаілу Кезгайлу (захаваўся арыгінал гэтай граматы, не апублікаваны). Гісторык Г.Брэгер мяркуе, што Федзька Даўгоўдавіч можа быць ідэнтычны кн. Глебу Даўгоўдавічу. З сярэдзіны 15 ст. звесткі пра род Д. знікаюць; відаць, род згас.

Літаратура:

Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895;

Брэгер Г. Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча. Мн., 2001.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.