Артыкулы: Дахтаровіч Фабіян

Дахтаровіч Фабіян (20.1.1694, каля Новагародка—12.1.1766), дзеяч каталіцкай царквы, прамоўца. У 1712 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1724 ксёндз. У 1714—17 выкладаў у Гародні і Нясвіжы. Вывучаў філасофію (атрымаў ступень доктара) і тэалогію ў Вільні ў 1721—25. Прафесар рыторыкі ў Вільні ў 1725—26 i Слуцку ў 1726—27, этыкі ў Вільні ў 1728—29, прэфект школы і бібліятэкі ў Варшаве ў 1731—44, рэктар Пултускага калегіума ў 1744—46 i 1749—52, Варшаўскага калегіума ў 1746—49, Гарадзенскага калегіума ў 1753—59, місіянер у Котшы ў 1763—65. У Варшаве ў 1731—34 быў адначасова каралеўскім прапаведнікам, рабіў прамовы ў час соймаў. Лічыўся выдатным красамоўцам. Выдаў некаторыя сваі казанні і панегірыкі, у т.л. «Kazanie na pogrzebie J.W. Xięcia Wiszniowieckiego» (Нясвіж, 1745), «Kazania podczas Seymu grodzieńskiego miane» (Варшава, 1748)

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.