Артыкулы: Дацрат (Datzrath) Антоній

Дацрат (Datzrath) Антоній (15.8.1708, г. Трыр, Германія—пасля 1791), скульптар. У 1742 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, скончыў там навіцыят. Да 1757 працаваў у Вільні ў навіцыяце пры касцёле св. Ігнація. Упрыгожваў яго інтэр’еры: выконваў фігуры святых у алтарах, разныя ўпрыгожанні балконаў і прэсбітэрыя (1747). У 1757—63 працаваў над аздабленнем езуіцкага касцёла ў Коўне. Мяркуецца, што ў гэты час выканаў катафалк з фігурамі, 6 вял. разных кандэлябраў (1758), некалькі алтароў у тэхніцы стука (1758), разныя канфесіяналы (1759—61), музычныя хоры ў тэхніцы стука з драўлянымі разнымі кратамі (1760). У 1763—73 жыў у Крожах (з перапынкам у 1770—71, калі працаваў у Віленскім навіцыяце). У 1791 атрымаў ад Адукацыйнай камісіі штогадовую пенсію 300 злотых.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.