Артыкулы: Дзітрых фон Альтэнбург (Ditrich von Altenburg)

Дзітрых фон Альтэнбург (Ditrich von Altenburg; ?—6.10.1341), вял. магістр Тэўтонскага ордэна. Быў апошнім у родзе бургграфаў Альтэнбурга ў Цюрынгіі. Паміж 1301 і 1307 уступіў у Тэўтонскі ордэн, нёс службу як рыцар у Рагнеце. Вызначыўся ў паходзе на Жамойць у 1316. З 1320 комтур Рагнеты, камандаваў паходам, у час якога спустошаны ваколіцы Вільні. З 1326 комтур Балгі, фогт Натангіі. У 1331 прызначаны вял. магістрам ордэна Лютэрам фон Браўншвейгам на пасаду вял. маршала Тэўтонскага ордэна, яму даручана камандаванне вял. арміяй, якая ўторглася ў Куявію і Вял. Польшчу. Трапіў у польскі палон, але быў адбіты. У 1332 на чале крыжацкай арміі захапіў Бжэсць-Куяўскі і Інавроцлаў, заняў усю Куявію. У 1335 на генеральным капітуле ў Мальбарку абраны вял. магістрам. Заклаў некалькі замкаў над Нёманам, якія закрывалі шлях войскам ВКЛ і служылі базамі для нападаў на Жамойць і Літву. Карыстаўся падтрымкай пануючых нямецкіх дамоў — Люксембургаў і Вітэльсбахаў. У 1337 атрымаў ад імператара Людовіка Баварскага атрымаў у леннае «валоданне» Жамойць, Літву і Русь. Для заваявання ВКЛ заклаў на паграніччы новыя замкі, будаваў дарогі да літоўскай граніцы. Праводзіў вял. абароннае і касцельнае будаўніцтва ў Гданьску і Мальбарку. Для ўмацавання парадку ўнутры Тэўтонскага ордэна выдаў суровы статут, які забараняў рыцарам весць раскошны лад жыцця, начаваць па-за замкамі і ордэнскімі дамамі. Памёр у Торуні, куды прыбыў на мірныя перагаворы з палякамі.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.