Артыкулы: Дзмітрый Растоўскі

Дзмітрый Растоўскі [свецкае Туптала Даніла Савіч; 11(21).12.1651, с. Макарава Жытомірскага пав.—28.10(8.11).1709], дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай і Расіі, пісьменнік. З казацкай сям’і шляхецкага паходжання, якая з 1660 жыла ў Кіеве. Вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1668 прыняў манаства, у 1675—77 іераманах Густынскага манастыра. Прыхільнік гетмана П.Д.Дарашэнкі і мітрапаліта Іосіфа Нелюбовіча-Тукальскага, выступаў за незалежнасць правасл. царквы Рэчы Паспалітай ад маскоўскага патрыярхату. Набыў вядомасць як прапаведнік. У 1677—79 жыў у ВКЛ, быў прапаведнікам у Вільні і Слуцку, наведаў Навадворскі, Грозаўскі, Старчыцкі манастыры, вёў барацьбу з уніятамі. Быў ігуменам Максакаўскага, Батурынскага, Глухаўскага, Кіеўскага Кірылаўскага, архімандрытам Ялецкага і Ноўгарад-Северскага манастыроў. З 1701 мітрапаліт сібірскі, з 1702 растоўскі і яраслаўскі. Аўтар шматлікіх літ. твораў, з якіх найб. вядомасць набылі Чэцці-Мінеі — збор жыцій святых (ч. 1—4, 1689—1705). У 1702 у Магілёве перавыдадзена 1-я частка Чэцціх-Міней (жыціі святых за вер.—ліст.). Творчасць Дз. мела вял. значэнне для праваслаўных усх. і паўд.-слав. зямель. У 1757 абвешчаны святым.

Літаратура:

Котович С.И. Дмитрий Ростовский в Западной Руси // Литовские епархиальные ведомости. Часть неофициальная. 1871. № 19;

Шляпкин И.А. Св. Дмитрий Ростовский и его время. СПб., 1891;

Филевские чтения. Вып. 9. Святой Димитрий, митрополит Ростовский: Исследования и материалы. М., 1994;

Федотова М.А. Эпистолярное наследие Димитрия Ростовского // Труды Отдела древнерусской литературы. СПб., 2003. Т. 54.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.