Артыкулы: Дзягілевіч Уладзіслаў

Дзягілевіч Уладзіслаў (31.10.1675, Беларусь—13.1.1714), дзеяч каталіцкай царквы, архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. 10.7.1691 у Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1695—98), езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні (1701—04). Працаваў у Оршы (1704—05 і 1707—09), Нясвіжы (1705—06), Мсціславе (1706—07) і Жодзішках. У 1710—14 суперыёр, архітэктар і прэфект будоўлі ў Мсціславе. У 1707 тут паводле яго праекта пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гасп. пабудовы, адбудаваны спалены місіянерскі дом. Памёр у Мсціславе.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.