Артыкулы: Дзядулевіч (Dziadulewicz) Станіслаў

Дзядулевіч (Dziadulewicz) Станіслаў (7.4.1872, г. Варшава—4.2.1943), польскі гісторык, генеалог. Скончыў юрыд. факультэт Варшаўскага ун-та. Выкладаў у сярэдніх навуч. установах у Варшаве. З 1897 публікаваў артыкулы па геральдыцы і генеалогіі ў «Вялікай універсальнай ілюстраванай энцыклапедыі». Шмат артыкулаў па геральдыцы Польшчы і ВКЛ змясціў у час. «Miesięcznikheraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»), публікаваўся ў час. «Tygodnikilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), «Bluszcz» («Блюшч»), «Kurierwarszawski» («Варшаўскі кур’ер»). Распрацоўваў генеалогію і геральдыку татарскіх родаў ВКЛ (лічыў і свой род татарскага паходжання), удзельнічаў у адраджэнскім татарскім руху. Гал. праца Д. — генеалагічны даведнік «Гербоўнік татарскіх сем’яў у Польшчы» («HerbarzrodzintatarskichwPolsce», Вільня, 1929), дзе дадзены звесткі пра татарскія мусульманскія роды (гал.ч. з ВКЛ) і шляхецкія роды хрысціянскага веравызнання, якія выводзілі сябе з татараў. Праца заснавана на багатым дакументальным матэрыяле з архіваў Вільні, Варшавы, Масквы і Пецярбурга, аднак змяшчае і шмат легендарнага і некрытычна апрацаванага матэрыялу.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.