Артыкулы: дзясятнік (дзясяцкі)

дзясятнік, дзясяцкі, пасада ў ВКЛ. 1) Сельскі ўраднік, які кіраваў дробнай адм.-тэр. адзінкай — дзесяткам, што аб’ядноўваў некалькі вёсак. Прызначаўся ўладамі, сачыў за выкананнем сял. павіннасцей, падтрымліваў парадак. З правядзеннем у 16 ст. валочнай памеры Дз. замяняліся войтамі. 2) Гарадскі ўраднік, які ўзначальваў пэўную частку горада. 3) Камандзір дробнага падраздзялення ў дапаможных войсках ВКЛ.

Літаратура:

Довнар-Запольский М. Очерки по организации западно-русского крестьянства в XVI в. Киев, 1905.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.